ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 100 гостей онлайн

Кветкі для Піны Бауш PDF Печать E-mail
Блоги - Авторский блог
Автор: Падаляка Раман   
12.01.2010 01:00

Месца — Свабодны тэатр

Жанр — Аўтабіяграфічныя расповяды.

Апошні сьпектакль рэжысёра Уладзіміра Шчэрбаня які я глядзеў, быў Псіхоз 4.48. Прызнаюся, я не прыхільнік такой драматургіі, прынамсі мне было б цяжкавата як акцеру існаваць у такіх прапанаваных абставінах. Новы спектакль «Кветкі для Піны Бауш» грунтуецца на рэальных жыццевых гісторых канкрэтных людзей, то ж бо ўдзельнікаў сьпектаклю.

Ня ведаю, ці змог бы я распавядаць (хай сабе з дапамогаю рэжысёра і пэўнай сцэнічнай формы) свае самыя балючыя і жахлівыя моманты ў жыцці для гледачоў. Ды й навошта гэта рабіць? Вось гэта самае галоўнае пытаньне для сьпектакля — форма можа быць любой, усё ж асноўнае- звышмэта. Там, дзе узнікае рэальнае жыццё з ягонымі паталогіямі, дэпрэсіямі, псіхозамі, вантробамі, ванітаваньнем і бруднай лаянкай — для мяне сканчваецца мастацтва і магія. Безумоўна, акцеры стараюцца, яны не баяцца распавядаць пра сябе — але яны усё адно застаюцца акцерамі.Тыя, хто мае акцерсую адукацыю ці досьвед, усё адно іграюць, нават саміх сябе. Гэта значыць да канца не персаналізуюць, не атаясамліваюць сябе з уласнымі гісторыямі. Дыстанцыя паміж унутраным «я» і акцерам усе адно застаецца. І гэта добра. Гэта сродак самазахаваньня, прыродны інстынкт. У адваротным выпадку сцэнічная пляцоўка ператвараецца ў лекарскі кабінет, а гледачы у выпадковых сьведкаў, якія прысутнічаюць на масавым сеансе аўтатрэнінгу ды псіха і memory тэрапіі, што момантамі і адбывалася.

Катарсіс пазбаўленьня ад успамінаў ( Я свабодны!!! ) на маю думку не адбудзецца пры гледачах — ўвогуле ў такіх справах глядач не патрэбны — гэта аднабаковая сувязь, патрэбны суразмоўца . Было б значна лепш , каб фунцыю белага ліхтара як гледача і слухача выконваў бы нехта з блізкіх людзей ці сяброў. Мне здаецца, нельга выкарыстоўваць гледача для пазбаўленьня ад уласных успамінаў ці для пераадолення іх. Выплёскваючы энергію мінулага у прастору, трэба ведаць навошта, дзеля чаго і каго гэта рабіць. У нашай сьвядомасьці і падсьвядомасьці схавана столькі, што мама дарагая!!! Толькі ці трэба гэта выносіць на сцену і паказваць гледачам? Ня толькі боль, жах, сьлёзы былі, ёсьць і будуць у нашым жыцці, але і радасьць і каханьне і сонца — як бы цяжка не было.

Мне б было вельмі цікава пачуць гісторыі з дзяцінства -пра першую цацку, пра першы пацалунак, пра першую здраду... Але галоўнае ў тым, каб самому не да канца уваходзіць ў гэтыя ўспаміны, а даць магчымасьць іншым ўдзельнікам ўзнавіць для цябе тую сітуацыю, даць ім «сыграць» тваё жыцце....

P.S. Я так і не зразумеў, пры чым тут Піна Бауш. Замест яе імя можна падставіць любое знакавае — сэнс ня зьменіцца... Пасля сьпектаклю было змрочна і халодна — нават пахкая шакаладная маса не дабавіла настрою...

Просмотров: 19096
Архив комментариев
...
Автор: Jim1, 17.01.2010
Можно спросить тех кто видел этот спектакль о чем он? Вы можете рассказать про что истории которые там показаны?
...
Автор: Падаляка Раман, 13.01.2010
Я казаў пра тое, што ня усім гледачам патрэбны і зразумелы і кранальны ТВОЙ "эксьпірыенс". І ня ўсіх трэба забаўляць ці напалохаць, спужаць, правакаваць, каб яны зразумелі нейкую думку. Што прыгожа альбо не прыгожа мяне не хвалюе - што кранае, а што не - гэта істотна для мяне. Глядзеў я спектакль адкрыта і з павагай перш за ўсё да акцераў - але у мяне ёсьць павага і да самога сябе.
...
Автор: alex_strel, 13.01.2010
Мне здаецца, нельга выкарыстоўваць гледача для пазбаўленьня ад уласных успамінаў ці для пераадолення іх.

вось яшчэ цікавая тэза... звышпаважлівае стаўленне да гледача.
мне здаецца, што чалавека, які прыйшоў паглядзець, нават падглядзець, пасідзець і пазырыць (тут проста вельмі моцнае слова "выкарыстаць", яго трэба ўраўнаважыць) - дык вось яго можна выкарыстаць, таму што ён сам выкарыстоўвае іншых людзей для свайго забаўлення. тут ёсць нейкая справядлівасць, га?
ну прэшся тут на акаліцу, апранаеш гэтыя пакетосы на боты... навошта? тут ёсць чаканне незвычайнага экспірыенсу. і вось на-ка!
то бок каб глядач сам да сябе запрасіў, накарміў, напаіў, сеў і сказаў: "ну, паказвай, што там цікавага!" то вось тут дрыгацца ў суторгах каля стала было б непрыгожа...
...
Автор: Падаляка Раман, 12.01.2010
Suum Cuique ( кожнаму сваё лат.)
дзе канчаецца мастацтва
Автор: alex_strel, 12.01.2010
Для мяне сканчваецца мастацтва і магія.
Раптам успомніў словы Пастэрнака пра «и здесь кончается искусство и дышит почва и судьба».
Асабіста на маю думку мастацтва класнае менавіта тым, што ў пэўных месцах яно сканчваецца, і далей нам гледачам і вам артыстам прыходзіцца жыць самім. Але дзякуючы мастацтву мы ўжо сталі трошкі багацейшымі, каб тое ў нас атрымалася лепш.
Не ведаю.
У мяне пасля гэтага спектакля быў нейкі ўзвышаны настрой. Трэба разабрацца чаму.

busy