Спектакль «Ганя» |
![]() |
![]() |
![]() |
Блоги - Авторский блог |
Автор: Падаляка Раман |
07.02.2010 01:00 |
Спектакль – «Ганя» (паводле Г. Сенкевіча) Месца – Тэатр-студыя імя Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэмія мастацтваў Студэнты 3 курса спецыялізацыі акцёр драматычнага тэатра і кіно, майстэрня Л. А. Манаковай Рэжысёр – Кацярына Аверкава Крыху пра БДАМ Кожны Рэжысёр Кацярына Аверкава за апошні час паставіла некалькі спектакляў пра якія і хацелася б паразважаць. Што мне вельмі падабаецца ў рэжысуры Кацярыны, дык гэта адчуванне стылю, увага да дробязяў і галоўнае – талент стварэння атмасферы, як з дапамогаю сцэнічнага дзеяння так і музычнае аздобы. Плюс заўсёды нестандартнае пластычнае вырашэнне. Як кажуць, з’яўляецца свой рэжысёрскі стыль! Спектакль «Ганя» Безумоўна, спектакль зараз «абкатваецца», але бачна добра, што акцёры не бездапаможныя, рэжысёрская думка нават часам дамінуе. Для студэнтаў-акцёраў, як мне думаецца, галоўным з’яўляецца працэс, а ўжо потым, з часам і вынік. Разняволенне, адчуванне гледача, спроба характараў, а матэр’ял – гэта аснова для таго, каб як мага больш і найлепшым чынам раскрываць сябе, адкрываць пласт за пластам з дапамогаю рэжысера-педагога. Мне здалося, што трошкі акцёрскай працы забрала на сябе рэжысёр. Хацелася б больш пільнае увагі не толькі да формы, але і да працы з акцёрамі – з мэтаю большага і смелага набліжэння да вобразаў і характараў. Відавочная і зацягнутасць спектакля – пластычныя эцюды, якія мусяць дапамагаць акцерам «уваходзіць» у наступны эпізод, месцамі абстрактныя і не да канца выконваюць свае мэты. Энергетыка акцёраў часам не далятае далей першых шэрагаў і тады за «арганікаю» размовы губляецца спружына дзеяння, спектакль набывае нейкую непатрэбную камернасць. Масавыя сцэны перанасычаны агульным «гур-гурам» , момантамі хочацца ўсё ж пачцуць, ШТО яны там гавораць ))) . Асобнае ўвагі заслугоўвае музычнае аздабленне спектакля. Гэта сапраўды аўтарская ( калі я не памыляюся, запісаная самімі студэнтамі ) і вельмі тэатральная музыка, нават з элементамі архаікі. Музычны шэраг настолькі паўнавартасны, насычаны, што таксама «накрывае» акцёраў, пераігрывае іх. Вакал моцны, энэргетычны, надрыўны, як струна, і можа ім не трэба так часта «злоўжываць». Хочацца паглядзець спектакль троху пазней, калі акцёры разыграюцца, а прысутнасць гледача раставіць пэўныя акценты. P.S. А па-беларуску ўсё ж прасцей вымаўляць ГАНЯ ))))
Отправить по e-mail
Просмотров: 26685 Архив комментариев
|