ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 121 гостей онлайн

«Мужчины на грани нервного срыва» — РТБД, Рэжысёр — Валянціна Мароз PDF Печать E-mail
Блоги - Авторский блог
Автор: Падаляка Раман   
19.05.2010 01:00

Мужчины на грани нервного срыва (РТБД) — афиша

У спектаклі занятыя: Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), Уладзімір Глотаў (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. М. Горкага).

Сюжэт п’есы сутыкае трох 40-гадовых мужчын у адной кватэры, дзе спрабуючы разабрацца ў сітуацыі іншага, кожны выяўляе свае ўласныя праблемы. Пародыя прыёмаў псіхааналізу, тонкі гумар дыялогаў, амаль камічныя сітуацыі п’есы даюць магчымасць падняць у спектаклі сур’ёзныя і глыбокія пытанні пра адзіноту, раз’яднанасць і неразуменне адзін аднаго ў досыць лёгкай жартоўнай манеры — так, як гэта ўласціва ўсім нам у сённяшнім жыцці. У п’есе паказаныя вядомыя сітуацыі, што здараюцца ў сучасным вялікім горадзе, якія ў канчатковым выніку выклікаюць спачуванне да трох бездапаможных персанажаў, якія заблыталіся ў сваім жыцці.

Пляцоўка РТБД застаецца ці не адзіным месцам, дзе можна паспрабаваць зрабіць эксперыментальны спектакль. Хаця і эксперыментальным спектакль не назавеш — пры жаданні, калі, як кажуць, «даціснуць» (сцэнаграфія, касцюмы) і прыбраць колькі нецэнзурных рэплік, работа гатовая для жыцця антрэпрызы. Што тычыцца лексікі, мне здаецца, што наяўнасць гэтых нешматлікіх словаў не працуе на ідэю — таму ад іх можна не шкадуючы пазбавіцца. Як сказала маладая жанчына, выходзячы з залы : «Зачем в театре? Я это всё на работе каждый день слышу...»

Перш за ўсё дзякуй акцёрам. Яны шчыра, арганічна і разняволена існавалі на сцэне. Часам не хапала змены рытму і абвастрэнне канфліктаў. Кожная наступная сцэна пачыналася як бы спачатку, ад гэтага гублялася перспектыва і ўрэшце звышмэта спектаклю. Кажучы проста, дык чаму ўсе ж гэты матэрыял? Пэўная мяккасць характараў галоўных герояў зразала вострыя вуглы сітуацыі і не давала да канца паверыць у сапраўднасць праблемы. Можа таму што у п’есе прапісаны крызісны 40-гадовы узрост? Але тут ўжо як кажуць, уладанні рэжысуры.
Спектакль не выклікаў адмоўных эмоцыяў, але і не зачапіў. Я ўвогуле прыйшоў да высновы, што мне не вельмі цікава глядзець на адлюстраванне сучаснага жыцця на сцэне — прынамсі, не пераасэнсаванага рэжысёрам. Мне цікавыя белыя вароны. Гэта значыць мастацкая форма, якая стварае іншую рэальнасць.

Просмотров: 20398
Архив комментариев

busy
 

Похожие материалы