ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 90 гостей онлайн

У Купалаўскім адзначаць юбілей PDF Печать E-mail
Анонсы - Юбилей
Автор: Театральная Беларусь   
13.12.2009 21:37
27 снежня купалаўцы адзначаць 90-гадовы юбілей народнай артысткі СССР Галіны Кліменцьеўны Макаравай.
Галіна Макарава ? адна з самых знакамітых актрыс тэатра. Упершыню яна выйшла на сцэну Купалаўскага (тады БДТ-1) ў 1938 годзе ў ролі Смеральдзіны ў спектаклі «Слуга двух паноў» па п'есе К. Гальдоні. Але поспех ёй прынесла беларуская драматургія. Самыя адметныя вобразы, створаныя Галінай Кліменцьеўнай, ? вобразы жанчын з народа. Асобная старонка ў творчай біяграфіі актрысы ? драматургія Андрэя Макаёнка. Спецыяльна для Макаравай былі напісаныя многія ролі ў яго п'есах. 600 разоў актрыса выходзіла на сцэну ў вобразе Лушкі ў спектакле «Лявоніха на арбіце».

«У яе натхнёных вобразах, каларытных інтанацыйных пералівах мовы, у вачах, у далонях, у кожнай  складцы адзення вы пазнаеце і адчуваеце даўнюю матчыну калыханку, утульнасць сялянскай хаты, сваё сонечнае дзяцінства і голас роднай зямлі, з усімі яе пахамі і гукамі. Такая ўжо наша Галіна Кліменцьеўна...»
Сяргей Пятровіч

«Неяк зусім не атрымліваецца гаварыць пра Актрысу ў мінулым часе. Яе вочы, яе твар, яе голас — жывыя. Яе  вялікая душа арганічна ўплецена ў чароўную ткань беларускага нацыянальнага мастацтва, з’яўляецца адным з яго найкаштоўных дыяментаў і спадзяецца на ціхую памяць і ўдзячнасць».
Аляксей Дудараў
Просмотров: 3842
Архив комментариев
...
Автор: Павел Захаренко, 23.12.2009
Як аказалася, непасрэдна ў тэатры нічым, акрамя аб'явы, што адзначацца будзе ў музеі. Можа, як заўсёды, будзе на ўваходзе стаяць дошка з фоткамі...
...
Автор: форумец, 15.12.2009
Якiм чынам адзначаць? Якi плян? Вечарына, выстава, кiна- альбо тв-стужка, артыкул?
У Тэатры цi у Музеi?

busy