ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 258 гостей онлайн

Юбілей у Купалаўскім PDF Печать E-mail
Анонсы - Юбилей
Автор: Театральная Беларусь   
02.02.2010 20:02
7 лютага да юбілею актрысы Тамары Міронавай на Вялікай сцэне Купалаўскага сыграюць вячэрні спектакль «Паўлінка».
актрыса Тамара МіронаваГледачы памятаюць вострахарактарных і самабытных гераінь Тамары Міронавай на сцэнах Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.Дуніна-Марцінкевіча,  Мінскага драматычнага тэатра «Дзе-Я?».
З 2001 года актрыса працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я.Купалы. Яе самыя адментныя ролі за апошні час: Ганна ў «Вечары» А. Дударава і Арына Іванаўна ў «Дзецях Ванюшына» С. Найдзёнава.
Тамара Міронава адсвяткуе юбілей 3 лютага. «Паўлінка» (Міронава выконвае ў спектаклі ролю Агаты), якую сыграюць 7 лютага будзе прымеркавана да гэтага свята. Пасля спектакля адбудзецца ўрачыстае віншаванне актрысы.
«Тэатральная Беларусь» віншуе Тамару Васільеўну з юбілеем!
Просмотров: 3419
Архив комментариев
...
Автор: malchanau, 04.02.2010
Хачу нагадаць яшчэ адзін яскравы вобраз Настасьсі Цімафееўны ў Чэхаўскім "Вясельлі". Увогуле, я люблю й паважаю Тамару Васільеўну, зь ёй утульна й на сцэне, і у жыцьці.
Зычу здароўя й шчасцейка Вам, Тамара Васільеўна! )))

busy