ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 90 гостей онлайн

Чэхаў на пленэры PDF Печать E-mail
Анонсы - Пресс-конференция
Автор: Театральная Беларусь   
04.07.2011 18:05

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную тэатральнаму праекту «Чэхаў на пленэры».
Спектаклі «Чайка» і «Дзядзька Ваня» А. Чэхава — тэатральная дзея на вольным паветры. Гэта праект, які пашырае межы звыклых сродкаў тэатральнай выразнасці. Сцэнічная пляцоўка, якая ўвабрала ў сябе ўсю прастору сядзібы, дазваляе цалкам паглыбіцца ў атмасферу падзей.

Спектакль «Чайка» ў пленэрным варыянце меў вялікі поспех на Міжнародным театральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі» (г. Херсон, Украіна, 2011г.). Па выніках фестывалю акцёр Дзяніс Паршын (Трэплеў) атрымаў прыз «За лепшую мужчынскую роль»; Юлія Шаўчук (Маша) і Сяргей Шымко (Медзвядзенка) былі ўзнагароджаны прызамі «За лепшую жаночую ролю другога плану» і «Лепшую мужчынскую ролю другога плану» адпаведна. Спектакль увогуле атрымаў узнагароду «За высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акцёрскі ансамбль».

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 7 ліпеня а 14-й гадзіне ў памяшканні РТБД (вул. Крапоткіна, 44).

Просмотров: 3611
Архив комментариев

busy
 

Похожие материалы