Прыгоды на Каляды… у лістападзе Печать
Анонсы - Премьера
Автор: Театральная Беларусь   
01.11.2011 00:47

2 і 3 лістапада у Купалаўскім будуць лётаць з Дзіканькі ў Пецярбург.
Тэатральную фантазію «Ноч на Каляды» па адным з самых знакамітых твораў Мікалая Гогаля на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ўвасобіў яго мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. Пабачыць цуды і дзівы, песні і скокі, д’яблавы выбрыкі і вялікае каханне гледачы змогуць на сцэнічнай пляцоўцы Цэнтральнага Дома афіцэраў. У спектаклі занятыя: Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Арцём Бародзіч і Павел Харланчук.