ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 77 гостей онлайн

У рэпертуары Купалаўскага зноў з’явяцца «Людзі на балоце» PDF Печать E-mail
Анонсы - Премьера
Автор: Театральная Беларусь   
05.02.2012 23:02

16 сакавіка на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм’ерны паказ спектакля «Людзі на балоце» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
«Палесскую хроніку» Івана Мележа (у аснове спектакля дзве першыя кнігі трылогіі — «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы») на сцэне ўвасобіў рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі Аляксандр Гарцуеў. Новая інсцэніроўка будзе адрознівацца ад папярэдняй (у 1966 годзе ў Купалаўскім паставіў «Людзей на балоце» Барыс Эрын) скіраванасцю ў бок асабістых адносін герояў. Працуючы над сцэнічнай версіяй раманаў, Аляксандр Гарцуеў засяродзіўся на трохкутніку закаханых — Васіль (Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў), Ганна (Вікторыя Чаўлытка, Валянціна Гарцуева), Яўхім (Павел Харланчук, Арцём Бародзіч). У спектаклі таксама занятыя: Генадзь Аўсяннікаў, Сяргей Краўчанка, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Генадзь Гарбук, Аляксандр Падабед, Зоя Белахвосцік, Алена Сідарава і інш. Над спектаклем працуюць: мастак-пастаноўшчык Ігар Анісенка і кампазітар Дзмітрый Фрыга.

Просмотров: 2918
Архив комментариев

busy