ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 84 гостей онлайн

Вяртанне «Сівой легенды» PDF Печать E-mail
Анонсы - Премьера
Автор: Театральная Беларусь   
05.02.2012 23:47

Юбілейны, 80-ы сезон Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь распачне опера Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» (лібрэта Уладзіміра Караткевіча).
Першая пастаноўка оперы адбылася на сцэне тэатра ў 1978 годзе: рэжысёр — Сямён Штэйн, дырыжор — Уладзімір Машэнскі, мастак — Юрый Тур, хормайстр — Аляксей Кагадзееў, балетмайстар — Дзіяна Арыпава. У 2012-м гісторыю пра шляхціца Рамана Ракутовіча і яго каханую Ірыну гледачам распавядуць рэжысёр Мікалай Панджавідзэ і мастакі Аляксандр Касцючэнка ды Элеанора Грыгарук. 8 і 9 лютага на вялікай сцэне тэатра пройдуць першыя аркестровыя рэпетыцыі.

Просмотров: 3035
Архив комментариев

busy