ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 68 гостей онлайн

Грунвальд Тэатральны PDF Печать E-mail
Анонсы - Фестиваль
Автор: Павел Захаренко   
29.05.2010 12:00
30 і 31 ліпеня ў Дудутках пройдзе фестываль тэатральных калектываў. Відовішча будзе арганізавана ў рамках Міжнароднага фестываля беларускай вайсковай славы «Наш Грунвальд».
Фестываль «Наш Грунвальд» праводзіцца штогод, гэтым разам ён прысвечаны 600-й гадавіне славутай перамогі нашых продкаў. Адметнасцю «Нашага Грунвальда-2010» стане тэатральная праграма.
Тэатральны фестываль уключаны ў праграму агульнага свята, для таго каб пашырыць дыяпазон успрымання гэтай гістарычнай падзеі і вывесці яе з толькі ваеннага кантэксту.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца тэатральныя калектывы, здольныя прадставіць журы і гледачам пастаноўкі, асноўная ідэя якіх сугучна дэвізу фестываля: захаванне памяці пра славутыя старонкі нашай гісторыі. Ацэньваць працы будзе журы на чале з загадчыкам кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рыгорам Баравіком.
Падрабязней даведацца пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе і прачытаць палажэнне можна тут.
Прачытаць пра ўсе навіны і пазнаёміцца з ўдзельнікамі вы зможаце на сайце «Тэатральная Беларусь», які выступіць інфармацыйным партнёрам фестываля.
Просмотров: 3824
Архив комментариев

busy