ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 169 гостей онлайн

Лялькі сустрэнуцца над Нёманам PDF Печать E-mail
Анонсы - Фестиваль
Автор: вераніка молакава   
08.05.2013 14:25

Упершыню ў Гродне пройдзе Міжнародны фестываль «Лялькі над Нёманам» — 10-13 мая там збяруцца калектывы 12 тэатраў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.
Журы і гледачы пабачаць самыя новыя спектаклі калектываў-удзельнікаў і змогуць панарамна паглядзець на мастацтва сучаснанага тэатра лялек.
Беларусь на конкурсе прадставіць Магілёўскі абласны тэатр лялек са спектаклем «Чароўны пэндзаль» Алесі Сабелы і Ігара Казакова (лепшы спектакль для дзяцей па выніках сёлетняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі), а таксама Брэсцкі тэатр лялек з пастаноўкай «Месяц Сальеры» поводле Аляксандра Пушкіна і Беларускі тэатр «Лялька» з Віцебска, які пакажа «Запіскі вар’ята» паводле Мікалая Гогаля.
Журы вызначыць пераможцаў у намінацыях «Гран-пры», «Лепшы рэжысёр-пастаноўшчык», «Лепшы мастак-пастаноўшчык», «Лепшы акцёрскі ансамбль». Асобную ўзнагароду атрымае спектакль, за які прагаласуе большасць гледачоў.
Усе спектаклі пройдуць на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Больш падрабязна з праграмай фестываля можна пазнаёміцца ніжэй:

 

 

Дата Час Спектакль Тэатр
10.05 15.00 «Падарожжа за сонцам» Каўнаскі тэатр лялек, Літва
10.05 17.30 «Чароўны пэндзаль» Магілёўскі абласны тэатр лялек, Беларусь
10.05 20.00 «Лясная песня» Закарпацкі акадэмічны абласны тэатр лялек «Бавка», Украіна
11.05 10.00, 12.00 «Ліса і Мядзведзь» Разанскі абласны тэатр лялек, Расія
11.05 12.00 «Папялушка» Тэатр лялькі і актора, Ломжа, Польшча
11.05 17.00 «Пернікавы домік» Тэатр лялек на колах, Панявежыс, Літва
11.05 19.00 «Месяц Сальеры» Брэсцкі тэатр лялек, Беларусь
12.05 10.00
«Мікракосмас» Беластоцкі тэатр лялек, Польшча
12.05 12.00 «Залатая яблынька, вінны калодзеж» Тэатр лялек «Леле», Вільнюс, Літва
12.05 18.00 «Невядомыя прыгоды Аладзіна» Тэатр лялек «Гулівер», Варшава, Польшча
12.05 20.00 «Запіскі вар’ята» Беларускі тэатр «Лялька», Беларусь
13.05 10.00, 12.00 «Пра тыграў і сланоў» Тэатр лялек «ТРИлика», Масква, Расія
Просмотров: 4121
Архив комментариев

busy