Інфекцыя альтэрнатыўнасці

Написал: Vika

Прадстаўце сабе на імгненне, што аднойчы будзёным клапатлівым днём вы нечакана для сябе спыняецеся пасярод шумнай гарадской вуліцы. Павекі павольна апускаюцца, слых перастае даносіць навакольны гул, а ўнутраны зрок ужо малюе перед вамі прастору іншай планеты, дзе рэчы свабодны ад звыклых форм і колераў, дзе паветра — ваш настрой, а пачуцці матэрыялізаванымі асацыяцыямі напаўняюць мір вашага ўяўлення. Крок за крокам ён становіцца ўсё больш рэальным, пачынае напаўняцца пахамі і гукамі. Здалёк вы заўважаеце нейкую істоту, яна набліжаецца да вас. Жывёла падыходзіць зусім блізка, вы глядзіце ёй у вочы, дакранаецесь і ... заражаецесь інфекцыяй. Цела перастае слухацца і вы пераўвараецесь у гэтую істоту. Зараз вашае існаванне падпарадкоўваецца законам гэтага асяродзя, народжанага падсвядомасцю.

Менавіта, такую планету ўявіў сабой Першы Міжнародны «Той самы фестываль» эксперыментальных тэатраў. Сімвалічным было адкрыцце фэста: сцяна з карбонных каробак, якая цалкам замуравала галоўны ўваход Тэатра беларускай драматургіі, разбурылася пад напорам вядучых, якія запрасілі публіку ў фае тэатра, напоўненнага інсталяцыямі і прыемнымі сюрпрызамі, як то аўтамат, адказваючы на любое ваша пытанне, ці труба беспразрыстасці, ці то калектыў барабаншчікаў, ствараючых атмасферу ўсеагульнага шаманства і прабуджэння духа, ці проста мора цукерак, вяртаючых адчуванне дзяцінства і шаленай беспрычыннай радасці і адкрытасці міру. Нота была ўзята высока і многаабяцальна, адчуванне альтэрнатыўнасці, маладосці і свабоды ад шаблоннасці прыводзіла ў прыемнае ўзрушэнне. Інфекцыя распаўсюджвалась легка, прымалася як жаданы і чаканы зарад пазітыву, быццам бы і не было доўгай і беспрасветнай шэрай беларускай тэатральнай «восені-зімы».

 

Пастаноўка харэографа і выканаўцы Карела Ванека (Германія) «Зманлівая свабода» цікавы прыклад таго, што ў праграмме фестываля пазначаецца, як пластычны спектакль. Праца артыстаў пабудавана на тэхніцы кантактнай імправізацыі. Карел Ванек спрабуе зразумець меру свабоды сучаснага чалавека і «невыносную легкасць быцця» праз невялікія гісторіі з жыцця хлопчыка, апасрэдаванна звязаныя з сацыяльнымі і палітычнымі падзеямі XX века. Тэкст, які вымаўляецца ад першай асобы, як стрыжань, падтрымлівае сэнсавую сувязь танцаў, якія, дарэчы, звязаны даволі ўмоўна. Пастаноўка нагадвае формулу складання: ад змены месцаў складнікаў сума не змяняецца — танцы, здаецца, можна было б раскласці ў любым парадку. У гэтай асаблівасці ёсць тлумачэнне: харэаграфія ў спектаклі не складае самастойную гісторыю, хутчэй застаецца танцевальнай лексікай, прафесійна і цікава абыграннай у спалучэнні са словам, светам і музыкай. Але ж на то яно і выратавальнае вызначэнне: «пластычны» спектакль.

 

Зусім іншая сітуацыя склалася з пастаноўкай «Пустата сярод людзей» (Чэхія), дзе мы сутыкнуліся менавіта з мадэрн-балетам. Спектакль пра адзіноту, сярод узнікшай пустаты, ці то вакол, ці то ўнутры героеў, пра прыглушаны страх, які прымушае строіць паміж людзьмі замест мастоў сцены, пра адчайную барацьбу за захаванне сябе, нават калі той, хто побач сябр, а не вораг, увогуле, пра складаныя адносіны Яго і Яе, напоўненыя жаданнем нежнасці і страхам даверу. Два героя размаўляюць адзін з адным сродкамі мадэрна і кантактнай імправізацыі, нараджая драматургічную аснову. У спектакле няма фармальных канцэптуальных кропак, выразнасць ідзе ад градуса перажывання і эмацыйнай напоўненнасці.

 

Беларускія пластычныя спектаклі, як то феерычны і непрадказальны «Доступ к целу» тэатра «ІнЖэст», канцэптуаль і жорсткі праект Яўгена Карняга «Не Танцы» задавалі тонус усяму фестывалю, як і два вечары сучаснай харэаграфіі, прадстаўленыя тэатрамі танца «D.O.Z.S.K.I» і «Каракулі». Кожны з гэтых калектываў — безумоўная з’ява ў сучаснай беларускай тэаральнай прасторы. На іх прафесійны ўзровень можна было б раўняцца, складаючы праграму «Таго самага». Тым не менш, у той момант, калі агульная фестывальная канцэпцыя альтэрнатыўнага некласічнага тэатральнага руху была вытрымана, шкала прафесійнасці ня рэдка набліжалася да лініі аматарства.

 

Моцным бокам фестываля з’явіліся майстар-класы. Тэхнікай стварэння драматургіі тэатра імправізацыі падзялілася дырэктар тэатра «ARTіШОК» (Казахстан) Вераніка Насальская. Нараджэнне і складанне гісторый адбываецца непасрэдна на рэпетыцыях ва ўмовах жывога імправізацыонага працэсу. Вызваленне творчай свабоды, праца з асабістымі асацыяцыямі і развіцце дзеяння згодна логікі ўзнікшага вобразнага рада — такія прынцыпы працы нараджаюць жывой тэатральны матэрыял, трэніруюць акцёрскую прыроду, канцэнтруюць увагу. Тэхніка падобна на больш звыклы нам эцюдны метад працы над спектаклем. Розніца ў тым, што драматургія тэатра імправізацыі — самадастатковы напрамак сучаснага тэатральнага руху, які мае прафесійную школу, адпаведныя калектывы, фестывалі і конкурсы.

 

Майстар-клас па танцу Буто (ЗША), а таксама клас па тэхніке стварэння з асабістых гісторый тэатральныя (Германія), як і іншыя сустрэчы на фестывале, атрымаліся цікавым вандраваннем на іншыя тэатральныя планеты. Так на майстар-класе па кантактнай імправізацыі Карел Ванек з Германіі даў асновы пластычнага кантакта, пошуку целеснага баланса і даверу партнеру. А вось вулічны тэатр акрамя шматлікіх удзельнікаў сваіх майстар-класаў заражаў пазітыўнай інфекцыяй гледачоў спектакля і проста шакіраваных прахожых і аўтамабілістаў. Асобае бунтарска розавае асяродзе ўварвалася на вуліцы Мінска. Тры цудоўныя розавыя істоты з’явіліся ў дворыку Акадэміі мастацтваў, даследуя наш мір і ўступаючы ў кантакт з Чалавекам. Далей перфоманс пацянуўся на праспект Незалежнасці, дзе акцеры тэатра са Славеніі тварылі бяскрыўдныя шаленствы, варваўшыся ў звыклы рытм горада, а беларуская група падтрымкі, заразіўшыся інфекцыяй вулічнага вар’яцтва і існуючы ва ўмовах новаадкрытай планеты свайго ўяўлення, абмалёўвала трапіўшых на шляху розавымі фарбамі.

 

Спроба арганізаванага альтэрнатыўнага прарыва ў беларускай тэатральнай прасторы рознабакова прадставіла сучасны тэатр , пазнаёміўшы з такімі напрамкамі як тэатр буто, новая драма, вулічны тэатр, мадэрн-харэаграфія, паказала моц пластычных праектаў Мінска, заразіла прыемнай інфекцыяй свабоды самавыяўлення і прынесла тэатральнай вясне яркасці і радасці. Застаецца спадзявацца, што інфекцыя гэта не будзе падаўлена імунітэтам дэпрэсіўнага арганізма, а распаўсюдзіцца па беларускай тэатральнай планеце, даўшы імпульс да пашырэння і прафесіяналізацыі альтэрнатыўнага асяродзя.

Просмотров: 11266
Архив комментариев
...
Автор: Sveta, 05.05.2011
Добры артыкул) Дзякуй Вам!

busy