Му Duende

Написал: Ramuald

Теги: дуэнде , duende

У цябе ёсць голас, цела, ты ўмееш іграць на сцэне, але ты мала чаго дасягнеш, калі ў цябе няма дуэндэ.

Duende

Калі з табой дуэндэ, цябе ніхто не спыніць. Таямнічая сіла, якую ўсе адчуваюць і ніводны філосаф не можа растлумачыць . Такім чынам, дуэндэ — гэта моц, а не праца, бітва, а не думка. Дуэндэ не ў горле, гэта прыходзіць знутры, ад самых падэшваў. Значыць, справа не толькі ў таленце, а ў датычнасці, у крыві, іншым словам — у старажытнай культуры, у дарунку творчасці. Гэта — дух зямлі, той самы, што завалодаў тваім сэрцам. Шляхоў да дуэндэ няма ні на адной карце і ні ў адным статуце. Толькі вядома, што дуэндэ, як звонкія шклом тропікі, спальвае кроў, усушвае, змятае ўтульную, завучаную геаметрыю, знішчае стыль. Набліжэнне дуэндэ азначае ломку канону і небывалую, непараўнальную свежасць — яно, як расквітнелая ружа, падобная да цуду, будзіць амаль рэлігійнае захапленне. Калі свабода дасягнутая, яе пазнаюць усе адразу па нейкай невытлумачальнай сапраўднасці. Дуэндэ магчымы ў любым мастацтве, але дуэндэ не з’явіцца, пакуль не будзе пэўнае, што ўскалыхне тыя нашы струны, якім няма і не будзе суцяшэння. Дуэндэ не паўтараецца, яно як аблічча штармавога мора, як крык нечуваным галасам, вецер з пахам расцёртай травы і прадвеснік усяго нованароджанага. Дуэндэ — гэта калі ўсё тваё цела адно толькі сэрца. Няма нічога больш — ні костак, ні скуры — нічога, толькі тваё сэрца, якое енчыць і енчыць, і енчыць... Кажуць, што ў кожным ёсць зярнятка дуэндэ. Калі яно прачынаецца, гэта быццам ты адначасова і молат, і жалеза, і кавадла.

Ты адчуваеш удары і агонь. Ты робішся ўвесь чырвоны, і з кожным разам удары молата пранікаюць у цябе ўсё глыбей і глыбей.

Просмотров: 11207
Архив комментариев
...
Автор: Holger, 17.03.2010
Спасибо! Holger тоже не совсем тупой и ложку не в ухо вставляет.Еще раз, спасибо за заботливость.smilies/cool.gif
...
Автор: Падаляка Раман, 16.03.2010
І калі вы заўважылі - гэта быў не проста пераклад...smilies/tongue.gif
...
Автор: Падаляка Раман, 16.03.2010
Гэта было да holger
...
Автор: Павел Захаренко, 16.03.2010

Я не зусiм пра фламенка... не зразумелi ;-(

Ну чаму ж не заразумелі? smilies/smiley.gif
Я проста хацеў патлумачыць (калі хто не ведае) сам тэрмін smilies/smiley.gif
...
Автор: Падаляка Раман, 16.03.2010
Я не зусiм пра фламенка... не зразумелi ;-(
...
Автор: Holger, 16.03.2010
Прошу понять меня правильно.А то некоторые уже надулись.Имелось в виду, что нам до фламенко, как до Луны. Остальное - для рифмы.smilies/grin.gif
...
Автор: Holger, 16.03.2010
Дзякуй за пераклад...Хто б спрачаўся! І дуэндэ, і фуэтэ...І ўсе разам - у вар'етэ!
...
Автор: Павел Захаренко, 16.03.2010

В России говорят «В нем нет огня», в Испании «No tiene duende». Артисты фламенко хорошо знают, что их искусство не достигнет души, если в нем нет этого огня. Тот, кто видел истинное фламенко, никогда не спутает его с подделкой. Исполнитель должен быть вдохновлен, должен иметь особое состояние души, от его эмоционального состояния зависит, достигнет ли песня души слушателей. Кроме того, фламенко — импровизационный жанр, а без вдохновения невозможна импровизация.

busy