ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 77 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

A short description about your blog

Гляджу я спектаклі і думаю, што можна вывучаць філасофію ці структуру пастаноўкі, можна пастарацца разгадаць павуцінне рэжысуры, калі яно ёсць, але галоўнае, што застаецца па дарозе дадому — гэта эмоцыя. Як не круці, але чалавечыя ўзаемаадносіны па сваёй складанасці, тонкасці і шматзначнасці ніхто і не што не пераплюне. Самае цікавае для мяне на сцэне — гэта асоба. Асоба — індывідум, нават у вобразе ці ролі. Спробы завастрыць нейкія пытанні ў спектаклі гучаць няўцямна, ці мне не зразумелы тонкі кантэкст існавання польскага тэатру ў эўрапейскім глабалізацыйным балоце Эўразвязу. З структуры убачаннага на сцэне, на мой погляд, не вынікае фінальнага: «Хлеба, Хлеба!!!» Мне так хочацца крыкнуць: «Актораў, Актораў!!!» ACT — дзеянне!!! Да чорта тэкст, ён можа быць смешным, ці не суперсмешным, але ён для мяне не галоўны. Шукаючы пачуцце натыкаешся на піскелі на сцэне. І не кажыце, што так і было задумана. Кантральдэліт.


З нейкім сумам у думках завяршыўся для мяне гэты сезон. Не толькі і не столькі прычынай выступае рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй. Хоць трэба прызнаць, што адсутнасць напружаннага графіка дазваляе паглядзець з боку на сітуацыю. На працягу года шукаў нейкую дадатковую цікавую працу, але не склалася. Добрая справа рэканструкцыя, але чаму кіраўніцтва так і не мела пэўнага плана для хаця б захавання таго, што часткова прысутнічала ў атмасферы тэатра. Безумоўна, аб’ядноўвае добры спектакль — шчырая і адданая праца на якую-кольвек ідэю. Але і тут на маю думку, як кажуць, не адбылося. Уршуля Радзівіл выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Класная музыка Андрэя Зубрыча, добрыя спевы і мікрафоны, але прычым тут драмтэатр сказаць цяжката. Не спрацоўвае. Не ўзрушвае. Мяне не кранае. Ледзь не самы дарагі спектакль тэатра пакідае ўраджанне самага спрэчнага за апошнія гады. Пачынаючы ад стылістыкі, сканчваючы звышмэтай.


Сцэна са спектакля «Офіс» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. КупалыХочацца неяк паразважаць пра мінулы тэатральны сезон і яго вынікі. Усё адно сядзець ў кватэры, так што часу стае.


Фестывалі

«Панарама». Безумоўна, гэта не фестываль, а хутчэй, проста паказы спектакляў. Прычым, да канца не зразумела, як адбываецца адбор. Да таго ж, у гэтага фестываля (калі, ўсё ж, называць так) няма ні канцэпцыі, ні традыцыяў, ні, на жаль, атмасферы. Тут, як кажуць, пад дых дае фестываль у тэатры лялек.Там і атмасфера і, багемная тусоўка))), і цікавыя спектаклі — трэба пераймаць арганізацыйны вопыт. З «Панарамы» асабіста мне спадабаўся спектакль Брука. Была магія. Магія была. «Он-лайн» у такім фармаце, які быў апошнім разам, згубіў сваю актуальнасць. Наконт фестываляў — акцёры павінны ехаць на ўвесь тэрмін і глядзець спекталі калегаў, тусавацца, абменьвацца эмоцыямі. Гэта трэба ўцяміць у галовы арганізатараў.


Мужчины на грани нервного срыва (РТБД) — афиша

У спектаклі занятыя: Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі), Уладзімір Глотаў (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. М. Горкага).

Сюжэт п’есы сутыкае трох 40-гадовых мужчын у адной кватэры, дзе спрабуючы разабрацца ў сітуацыі іншага, кожны выяўляе свае ўласныя праблемы. Пародыя прыёмаў псіхааналізу, тонкі гумар дыялогаў, амаль камічныя сітуацыі п’есы даюць магчымасць падняць у спектаклі сур’ёзныя і глыбокія пытанні пра адзіноту, раз’яднанасць і неразуменне адзін аднаго ў досыць лёгкай жартоўнай манеры — так, як гэта ўласціва ўсім нам у сённяшнім жыцці. У п’есе паказаныя вядомыя сітуацыі, што здараюцца ў сучасным вялікім горадзе, якія ў канчатковым выніку выклікаюць спачуванне да трох бездапаможных персанажаў, якія заблыталіся ў сваім жыцці.


Сам яшчэ не глядзеў, а ўжо збіраю сёе-тое ў інтэрнеце....                                                                                Караль Станіслаў Радзівіл - Пане Каханку

Вячаслаў Ракіцкі, «Наша Ніва».

Некалькі дзён таму я атрымаў ліст ад сябра, які жыве за мяжой: «Дарагі Вячаслаў! Зьбіраюся прыехаць у Менск на дні дватры. Як звычайна, хацеў бы пачуць тваёй парады, што можна было б паглядзець з навінак у тэатрах? Ці ты ўжо паглядзеў апошнюю прэм’еру ў Нацыянальным Рускім тэатры  «Пане Каханку»? Ці варты ўвагі гэты спэктакль? Што скажаш, тэатральны крытык? Твой А.»
І вось што я яму адпісаў.


Му Duende

Написал: Ramuald

Теги: дуэнде , duende

У цябе ёсць голас, цела, ты ўмееш іграць на сцэне, але ты мала чаго дасягнеш, калі ў цябе няма дуэндэ.

Duende

Калі з табой дуэндэ, цябе ніхто не спыніць. Таямнічая сіла, якую ўсе адчуваюць і ніводны філосаф не можа растлумачыць . Такім чынам, дуэндэ — гэта моц, а не праца, бітва, а не думка. Дуэндэ не ў горле, гэта прыходзіць знутры, ад самых падэшваў. Значыць, справа не толькі ў таленце, а ў датычнасці, у крыві, іншым словам — у старажытнай культуры, у дарунку творчасці. Гэта — дух зямлі, той самы, што завалодаў тваім сэрцам. Шляхоў да дуэндэ няма ні на адной карце і ні ў адным статуце. Толькі вядома, што дуэндэ, як звонкія шклом тропікі, спальвае кроў, усушвае, змятае ўтульную, завучаную геаметрыю, знішчае стыль. Набліжэнне дуэндэ азначае ломку канону і небывалую, непараўнальную свежасць — яно, як расквітнелая ружа, падобная да цуду, будзіць амаль рэлігійнае захапленне. Калі свабода дасягнутая, яе пазнаюць усе адразу па нейкай невытлумачальнай сапраўднасці. Дуэндэ магчымы ў любым мастацтве, але дуэндэ не з’явіцца, пакуль не будзе пэўнае, што ўскалыхне тыя нашы струны, якім няма і не будзе суцяшэння. Дуэндэ не паўтараецца, яно як аблічча штармавога мора, як крык нечуваным галасам, вецер з пахам расцёртай травы і прадвеснік усяго нованароджанага. Дуэндэ — гэта калі ўсё тваё цела адно толькі сэрца. Няма нічога больш — ні костак, ні скуры — нічога, толькі тваё сэрца, якое енчыць і енчыць, і енчыць... Кажуць, што ў кожным ёсць зярнятка дуэндэ. Калі яно прачынаецца, гэта быццам ты адначасова і молат, і жалеза, і кавадла.


Што азначае рабіць спектакль з любоўю?

Гэта — ткаць спектакль з нітак свайго сэрца так, быццам гэтую адзежу апране твая каханая...

Гэта — будаваць спектакль, як дом, дзе будзе жыць твая каханая....

Гэта — сеяць у акцёрах насенне з пяшчотаю і збіраць ураджай з радасцю так, быццам тыя плады будзе смакаваць твая каханая...


Тэатр - Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Спектакль - Вяртанне Галадара

Рэжысёр - Кацярына Аверкава


Спектакль – «Ганя» (паводле Г. Сенкевіча)

Месца Тэатр-студыя імя Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэмія мастацтваў

Студэнты 3 курса спецыялізацыі акцёр драматычнага тэатра і кіно, майстэрня Л. А. Манаковай

Рэжысёр – Кацярына Аверкава


Translations

Калі ідзе работа над спектаклем, здаецца, само жыцце пачынае закручвацца вакол новае работы. Сапраўды, калі можна параўнаць нейкім чынам з нараджэннем дзіцяці - так і ёсць. У мяне ў галаве гэта п'еса пасялілася і  яе магія не адпускае дасюль. Я не хачу зараз тлумаць, распавядаць працэс знутры - магу толькі  сказаць, што "вынашванне" такога дзіцяці для мяне і ёсць адной з радасцю і адным з сэнсаў жыцця. 

Блукаючы па абшарах павуціння, вырашыў неяк аб'яднаць розныя меркаванні наконт прэм'еры - выкладваю, што знайшоў без асабістага  адбору альбо карэкцыі, за выключэннем кантрэтных абразаў. Меркаванні  гледачоў, крытыкаў, людзей, якія рэгулярна наведваюць тэатр. Важна пачуць розныя погляды, каб троху пабачыць сітуацыю збоку. Але апошнім камертонам з'яуляецца ўсё ж сваё сэрца.


<< Первая < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>