ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 71 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> Анатоль Жук

In memoriam: Анатоль Жук

Написал: Ramuald

Анатоль Жук у песеПалачанка


Анатоль Жук у п'есе «Палачанка»

На 61-м годзе жыцьця раптоўна памёр вядомы артыст тэатру і кіно, пісьменьнік, кінасцэнарыст Анатоль Жук.

Як актор у памяці тэатралаў Анатоль Жук застанецца найперш сваім мудрым Важаком са спэктакля «Бэмбі» Юр’я Міроненкі на сцэне Рэспубліканскага тэатру юнага гледача. У тым рэвалюцыйным увогуле для беларускага тэатру спэктаклі Анатоль быў і ашаламляльна плястычным, і псыхалягічна дакладным, і публіцыстычным. Гэтая роля была як крык сэрца пра зьнішчальнасьць сучаснай цывілізацыі, ахвярамі якой становяцца і прырода, і чалавечнасьць. Гэтую тэму ён будзе разьвіваць і ў тэатры, і ў сваёй літаратурнай творчасьці праз усё сваё жыцьцё.