ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 141 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> Ганна Хітрык

Ганна Хітрык

Написал: Vika

Тая, хто верыць...
Я вчера смотрела пьесу
Про злодея и принцессу.
А принцесса и не знала,
Что беда грозила ей.
Я из зала закричала:
«Он недобрый! Он злодей!»
Я ее предупредила -
Вот она и победила!

Гэтыя радкі звычайна Ганна Хітрык чытае на канцэртах перад выкананнем песні «Тэатральная» музыкальнага гурта «ДзеціДзяцей», салісткай і «сонейкам» якога яна з’яўляецца. У шчырых, па-дзіцячаму наіўных словах мне бачыцца адно вельмі важнае паняцце, якое раскрывае адну з галоўных рыс асобы і творчасці Ганны Хітрык: нераўнадушша. Вера ў тое, што менавіта ты сваёй актыўнай чалавечай пазіцыяй, сваімі дзеяннямі і, нават, словамі, можаш, калі не змяніць мір, то прыўнесці ў яго праменьчыкі сваёй цеплыні, дабрыні і шчырасці. Вера у тое, што твае песні дапамогуць камусьці хоць на хвіліну забыць сваю адзіноту, а ролі наштурхнуць некага на разважанні аб сусвеце і сабе ў ім. Увогуле, нераўнадушша да чалавека, бо кожны мае патрэбу ў падтрымцы і адчуванні на сабе неабыякавых вачэй, жадаючых паразумення. Гэтая маладая жанчына здзіўляе шырынёй сваёй асобы і рознабаковасцю інтрарэсаў. У інтэрв’ю, якія Ганна Хітрык апошнім часам дае шмат, можна пачуць яе цікавыя меркаванні і думкі, наконт жыцця, чалавечых адносін, тэатра. Дарэчы, акторка скончыла Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва тэатра лялек», але ўжо на трэцім курсе рэжысёр Аляксандр Гарцуеў запрасіў яе ў пастаноўку «Брат мой, Сіман» купалаўскага тэатра, у якім яна і засталася працаваць. У дзіцячай тэлевізійнай перадачы «Калыханка» яна працавала Лісічкай, Ганна Хітрык піша казкі, здымаецца ў фільмах, выкладае ў школе з тэатральным ухілам, самае ж шчырае і важнае аддае ў песнях гурта «ДзеціДзяцей».

Часта пры ўпамінанні імя Ганны Хітрык паўстае вобраз вясёлай балбатлівай дзяўчынкі, гэтакай «Пэппі Доўгапанчохі», якую яна, дарэчы, некалі іграла ў Сучасным мастацкім тэатры, але гэта толькі адзін бок шматграннага чалавека і таленавітай акторкі. Яна можа быць рамантычнай Ганнай у «Сымоне-музыку», палахлівай Надзеяй Яноўскай — «Дзікае паляванне караля Стаха», яркай, эксцэнтрычнай Марлен у «Вячэры з дурнем», далікатным і чуйным Лябёдушкіным — «Матылёк» і іншай, і іншай...