ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 71 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> Макдонах

Пластмасавая вера

Марцін Макдонах — сучасны ірландскі драматург з міравой вядомасцю. З моманту, калі ў 1997 годзе яго п’еса «Каралева прыгажосці» была пастаўлена на Брадвее і прынесла аўтару першую тэатральную прэмію «Тоні», а таксама «Evening Standard», ні на што не падобная натуралістычная драматургія Макдонаха пачала распаўсюджвацца па свеце. Тэксты ірландскага драматурга маюць асаблівую прыцягальнасць, бліскучыя дыялогі, быццам пясок, легка і бездакорна складываюцца пясчынка да пясчынкі, утвараючы, тым не менш, выразную і моцную канструкцыю. Рэальнасць аўтара заўседы жорсткая і абсурдная, пададзеная скрозь чорны гумар, яна вызывае змешаныя процілеглыя пачуцці, ядзерную сумесь жаху і смеху, абсурднасці і натуралістычнасці. У Макдонаха не сустрэнеш ні асуджэння, ні жалю, праз гіпертрафаваную, але ўзнавальную праўду жыцця, ён выносіць неміласэрдны прысуд сучаснаму грамадству і чалавеку.

Для постсавецкай прасторы драматургію Марціна Макдонаха адкрыў рэжысёр Пермскага тэатра «У Маста» Сяргей Фядотаў, які паспяхова ажыцявіў пастаноўкі па пяці яго п’есах. Беларускі глядач мог бачыць асобныя спектаклі на тэатральных фестывалях у Брэсце і Магілеве. Уласна ж у рэпертуары беларускіх тэатраў імя М. Макдонаха амаль не сустракаецца. Дарэчы, цікавая сітуацыя, прычын да якой бачыцца некалькі: з аднаго боку, кансерватыўнасць рэпертуарнай палітыкі тэатраў, з другога, агульная не развітасць альтэрнатыўных і аўтарскіх калектываў, якія працавалі б над сучаснай драматургіяй. Есць і яшчэ адна асаблівасць, як то верагоднае несупадзенне жорсткай рэальнасці п’ес М. Макдонаха з агульназвыклай фармулёўкай памяркоўнай і талерантнай нацыяльнасці беларусаў. Тым не менш апошняе сцвярджэнне здаецца даволі ўяўным, і можа ўспрымацца як простае нежаданне глядзець праўдзе ў вочы.