ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 97 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы

З нейкім сумам у думках завяршыўся для мяне гэты сезон. Не толькі і не столькі прычынай выступае рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй. Хоць трэба прызнаць, што адсутнасць напружаннага графіка дазваляе паглядзець з боку на сітуацыю. На працягу года шукаў нейкую дадатковую цікавую працу, але не склалася. Добрая справа рэканструкцыя, але чаму кіраўніцтва так і не мела пэўнага плана для хаця б захавання таго, што часткова прысутнічала ў атмасферы тэатра. Безумоўна, аб’ядноўвае добры спектакль — шчырая і адданая праца на якую-кольвек ідэю. Але і тут на маю думку, як кажуць, не адбылося. Уршуля Радзівіл выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Класная музыка Андрэя Зубрыча, добрыя спевы і мікрафоны, але прычым тут драмтэатр сказаць цяжката. Не спрацоўвае. Не ўзрушвае. Мяне не кранае. Ледзь не самы дарагі спектакль тэатра пакідае ўраджанне самага спрэчнага за апошнія гады. Пачынаючы ад стылістыкі, сканчваючы звышмэтай.


Пластмасавая вера

Марцін Макдонах — сучасны ірландскі драматург з міравой вядомасцю. З моманту, калі ў 1997 годзе яго п’еса «Каралева прыгажосці» была пастаўлена на Брадвее і прынесла аўтару першую тэатральную прэмію «Тоні», а таксама «Evening Standard», ні на што не падобная натуралістычная драматургія Макдонаха пачала распаўсюджвацца па свеце. Тэксты ірландскага драматурга маюць асаблівую прыцягальнасць, бліскучыя дыялогі, быццам пясок, легка і бездакорна складываюцца пясчынка да пясчынкі, утвараючы, тым не менш, выразную і моцную канструкцыю. Рэальнасць аўтара заўседы жорсткая і абсурдная, пададзеная скрозь чорны гумар, яна вызывае змешаныя процілеглыя пачуцці, ядзерную сумесь жаху і смеху, абсурднасці і натуралістычнасці. У Макдонаха не сустрэнеш ні асуджэння, ні жалю, праз гіпертрафаваную, але ўзнавальную праўду жыцця, ён выносіць неміласэрдны прысуд сучаснаму грамадству і чалавеку.

Для постсавецкай прасторы драматургію Марціна Макдонаха адкрыў рэжысёр Пермскага тэатра «У Маста» Сяргей Фядотаў, які паспяхова ажыцявіў пастаноўкі па пяці яго п’есах. Беларускі глядач мог бачыць асобныя спектаклі на тэатральных фестывалях у Брэсце і Магілеве. Уласна ж у рэпертуары беларускіх тэатраў імя М. Макдонаха амаль не сустракаецца. Дарэчы, цікавая сітуацыя, прычын да якой бачыцца некалькі: з аднаго боку, кансерватыўнасць рэпертуарнай палітыкі тэатраў, з другога, агульная не развітасць альтэрнатыўных і аўтарскіх калектываў, якія працавалі б над сучаснай драматургіяй. Есць і яшчэ адна асаблівасць, як то верагоднае несупадзенне жорсткай рэальнасці п’ес М. Макдонаха з агульназвыклай фармулёўкай памяркоўнай і талерантнай нацыяльнасці беларусаў. Тым не менш апошняе сцвярджэнне здаецца даволі ўяўным, і можа ўспрымацца як простае нежаданне глядзець праўдзе ў вочы.