ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 139 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> театральная социология

Апытанка

Написал: alex_strel

 

Газета.ру зрабіла цікавую апытанку. І самае цікавае тут пытанні, а не адказы, прынамсі на падставе іх можна зрабіць больш высноваў. Апафігей тут у загалоўку «Половина россиян не посещает театры»... Менавіта гэта найперш цікавіць сучасных тэатральных сацыолагаў — колькасныя паказчыкі. «Як бы так зрабіць, каб усе расіяне хадзілі ў тэатр,» — гэтак, пэўна, думаюць арганізатары апытання. Не важна на што, галоўнае, каб хадзілі. І вось тады наступіць сусветны тэатральны рай. Так і ўяўляецца агромны 140-мільённы тэатральны зал, дзе ўсе моўчкі глядзяць «Юнону і Авось» ў пастаноўцы Мікіты Міхалкова з Сяргеем Бязрукавым у галоўнай ролі.

Якія пытанні задаш, тыя адказы і атрымаеш...