ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 54 гостей онлайн

Блоги «Театральной Беларуси»

Блоги «Театральной Беларуси»
Tags >> duende

Му Duende

Написал: Ramuald

Теги: дуэнде , duende

У цябе ёсць голас, цела, ты ўмееш іграць на сцэне, але ты мала чаго дасягнеш, калі ў цябе няма дуэндэ.

Duende

Калі з табой дуэндэ, цябе ніхто не спыніць. Таямнічая сіла, якую ўсе адчуваюць і ніводны філосаф не можа растлумачыць . Такім чынам, дуэндэ — гэта моц, а не праца, бітва, а не думка. Дуэндэ не ў горле, гэта прыходзіць знутры, ад самых падэшваў. Значыць, справа не толькі ў таленце, а ў датычнасці, у крыві, іншым словам — у старажытнай культуры, у дарунку творчасці. Гэта — дух зямлі, той самы, што завалодаў тваім сэрцам. Шляхоў да дуэндэ няма ні на адной карце і ні ў адным статуце. Толькі вядома, што дуэндэ, як звонкія шклом тропікі, спальвае кроў, усушвае, змятае ўтульную, завучаную геаметрыю, знішчае стыль. Набліжэнне дуэндэ азначае ломку канону і небывалую, непараўнальную свежасць — яно, як расквітнелая ружа, падобная да цуду, будзіць амаль рэлігійнае захапленне. Калі свабода дасягнутая, яе пазнаюць усе адразу па нейкай невытлумачальнай сапраўднасці. Дуэндэ магчымы ў любым мастацтве, але дуэндэ не з’явіцца, пакуль не будзе пэўнае, што ўскалыхне тыя нашы струны, якім няма і не будзе суцяшэння. Дуэндэ не паўтараецца, яно як аблічча штармавога мора, як крык нечуваным галасам, вецер з пахам расцёртай травы і прадвеснік усяго нованароджанага. Дуэндэ — гэта калі ўсё тваё цела адно толькі сэрца. Няма нічога больш — ні костак, ні скуры — нічога, толькі тваё сэрца, якое енчыць і енчыць, і енчыць... Кажуць, што ў кожным ёсць зярнятка дуэндэ. Калі яно прачынаецца, гэта быццам ты адначасова і молат, і жалеза, і кавадла.