Вынікі сезона

Написал: Ramuald

Сцэна са спектакля «Офіс» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. КупалыХочацца неяк паразважаць пра мінулы тэатральны сезон і яго вынікі. Усё адно сядзець ў кватэры, так што часу стае.


Фестывалі

«Панарама». Безумоўна, гэта не фестываль, а хутчэй, проста паказы спектакляў. Прычым, да канца не зразумела, як адбываецца адбор. Да таго ж, у гэтага фестываля (калі, ўсё ж, называць так) няма ні канцэпцыі, ні традыцыяў, ні, на жаль, атмасферы. Тут, як кажуць, пад дых дае фестываль у тэатры лялек.Там і атмасфера і, багемная тусоўка))), і цікавыя спектаклі — трэба пераймаць арганізацыйны вопыт. З «Панарамы» асабіста мне спадабаўся спектакль Брука. Была магія. Магія была. «Он-лайн» у такім фармаце, які быў апошнім разам, згубіў сваю актуальнасць. Наконт фестываляў — акцёры павінны ехаць на ўвесь тэрмін і глядзець спекталі калегаў, тусавацца, абменьвацца эмоцыямі. Гэта трэба ўцяміць у галовы арганізатараў.

Тэатры

ТЮГ — на жаль, у гэтым сезоне не паглядзеў ніводнага спектакля. Тэатр мала таго, што знаходзіцца ў стане ці то рэканструкцыі, ці то дэструкцыі... Ёсць таленавітыя акцёры, а чаму няма чалавека, які б мог іх аб’яднаць? Таму што прафесіяналаў можна пералічыць па пальцах адной рукі.
РТБД — як ужо пісаў, ледзь не адзіная пляцоўка для эксперыментаў. Але гэтыя эксперыменты так і застаюцца аднаразовымі акцыямі. Не стае адкрытага дыялогу, адпаведнага фінансавання, незалежнага інстытута крытыкі. З рэпертуарных спектакляў паглядзеў «Галадара», але на гэты конт ужо пісаў. З нацыянальнай рэспубліканскай драматургіяй пакуль праблемы. Колькі заўгодна крычыце, што Пражко геній, а мяне выварочвае ад такой рэальнасці.
Рускі тэатр імя Горкага — гляджу амаль кожную прэм’еру. Няма прафесійнай рэжысуры. Акцёры ў тэатры па іерархіі ідуць дзесьці пасля вахцёраў.
Купалаўскі — калі адкінуць маю зацікаўленнасць — тэатру не стае атмасферы. Калі больш дакладна, трэба ўсе ж рухацца ў кірунку тэатра—студыі. Кожны кіраўнік дзейнічае сам па сабе і няма разумення, што ўсе працуюць на адну ідэю. Наконт ідэяў — гэта праблема для ўсіх актуальная — перш чым паставіць спектакль, трэба мець ШТО сказаць, каб аж свярбела, аж не магу ))). Інакш узнікаюць спектаклі-прывіды, якія лунаюць па тэатрах і пужаюць людзей.

Лепшы спектакль (не гледзячы на...) — «Офіс» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы на малой сцэне к.з. «Мінск»)
Лепшы акцёр — Генадзь Аўсяннікаў (неяк так захацелася)
Лепшая актрыса — Алена Сідарава («Тэатраманія», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы), Святлана Анікей («Ня мой», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы)
Лепшы маналог — Павел Харланчук («Офіс», Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы)
Цікавае пластычнае вырашэнне — «Эсфирь» (рэжысёр Валянціна Еранькова, рэжысёр па пластыцы Яўген Карняк, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя  М. Горкага)

Просмотров: 10439
Архив комментариев
...
Автор: alex_strel, 18.08.2010
Цікавыя вынікі. Хіба замала)) Калі ўжо час ёсць дома пасядзець, то можна было б і паграфаманіць) Але свае недахопы іншаму не ўставіш)))))
Тут жа такі год, што можна ўжо за цэлае дзесяцігоддзе казаць. І сапраўды былі нават на недалёкай маёй памяці сезоны больш інтэнсіўныя. Больш падзеяў было. Больш тэатральных цудаў.
Але гэты сезон для многіх застаўся такім працоўным. Кажучы ваеннымі тэрмінамі, ідзе перагрупіроўка сілаў. Прыйшло шмат моладзі ў тэатры. Зацвердзілася моладзь рэжысёрская - далі вынікі, далі спектаклі. Ёсць пра што размаўляць. Зноўку наконт драматургіі, наконт Пражко аднавілася тэма, мы ўжо пра яго забылі, а тут ён усплыў))) І вось такое блуканне сілаў - яно само па сабе не дае выніку. Але даюць перспектыву.
Гэта такія развагі ўвогуле.
А наконт прадметнасці. я думаю проста неабходна эксперыментаваць з фарматам "Анлайну". Без гэтага праекту "Панарама" істотна збяднее.
Лепшы акцёр, то я паглядзеў Янкоўскага ў Пане Каханку і нават здзівіўся, наколькі ладна ён там выглядае.
Усіх захапленняў працай Сідаравай у Тэатраманіі я не разумею.

busy