ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 164 гостей онлайн

«Не мой» і «Translations» PDF Печать E-mail
Блоги
Автор: alex_strel   
30.04.2010 01:00

Хочацца параўнаць два гэтых спектакля. Плоскасць для параўнання ёсць. Сюжэт падобны. Салдат-перакладчык нясе цывілізацыю (Дастаеўскага і Шэкспіра!) і разбурэнне ў старажытны архаічны лад, яго прыймае дзяўчына, што ўвасабляе зямлю, яе абрады. Нават развязкі інтанацыйна падобныя. Хаця ў Гарцуева нібыта хэпі-энд, але ён так моцна знітаваны са смерцю, што не радасць і шчасце за герояў адчуваецца. Адчуваецца іншае... І Раман Падаляка і там, і там грае гэтага самага перакладчыка ;) Многа падобнага, але цікава не гэта.

У чым розніца і чаму спектакль «Translations» асабіста мне (і як высветлілася па кулуарным размовам многа каму яшчэ) падаецца больш «ненаскім» за «Не мой»?

На маю думку, тут справа як раз у тым, як прыняла зямля прышэльца. Ірландская п'еса таму і выглядае так складана на сцэне, бо па сюжэту трэба, каб салдата-перакладчыка забілі. І каб было зразумела хто гэта зрабіў. Напружанасць паміж персанажамі тады з'явіцца. Але гэта не па-беларуску, калі госця забіваюць. Нават калі вораг у гасцях. Гэта праклён на многа каленаў. Вось з «Дзікім паляваннем» Караткевіча менавіта так адбылося.

Спектакль «Не мой» атрымліваецца пра тое, якім чынам Франца праводзяць праз усе іспыты, выпрабоўваюць на мужнасць і непахіснасць, каб узнагародзіць дабрабытам і шчасцем.

Ой, ужо хочацца параўноўваць «Не мой» з «Тутэйшымі» і «Сымонам-музыкай». Час спыніцца.... :)

Просмотров: 23752
Архив комментариев
...
Автор: alex_strel, 01.05.2010
ну прыйшлі там немцы ці англічане. спалілі ўсё. разам з ладам гэтым самым архаічным. і такім чынам яго разбурылі.
...
Автор: Надежда Яковлева, 01.05.2010
яго можна спаліць
не зусім зразумела я каго спаліць? smilies/smiley.gif
...
Автор: alex_strel, 01.05.2010
А як можна разбурыцца ў старажытны архаічны лад?


Ну, напрыклад, яго можна спаліць.
...
Автор: Елена Захожая, 01.05.2010
Учора,калі ішла глядзець спектакль, вельмі баялася таго самага падабенства з "Перакладамі":два чалавекі не разумеюць адзін аднаго, да таго ж ролю Франца выконвае Раман Падаляка)... Але "Не мой"-гэта зусім іншая, на мой погляд, гісторыя...Хаця я б адзначыла, што акцёрскія інтанацыі крыху паутараюцца. Дэкарацыі выклікалі супярэчлівыя пачуцці...А увогуле, падчас спектакля асабіста у мяне на вачах былі слёзы: ёсць асабліва кранальныя моманты...
...
Автор: Надежда Яковлева, 30.04.2010
А як можна разбурыцца ў старажытны архаічны лад? Ён такі і быў у вёсцы 40-х, такі і застаўся ў некаторых мясцінах Беларусі...

busy