ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 132 гостей онлайн

Вынікі тэатральнага сезону 2010-11 у стылі маналога PDF Печать E-mail
Блоги
Автор: Падаляка Раман   
30.07.2011 23:54

З нейкім сумам у думках завяршыўся для мяне гэты сезон. Не толькі і не столькі прычынай выступае рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй. Хоць трэба прызнаць, што адсутнасць напружаннага графіка дазваляе паглядзець з боку на сітуацыю. На працягу года шукаў нейкую дадатковую цікавую працу, але не склалася. Добрая справа рэканструкцыя, але чаму кіраўніцтва так і не мела пэўнага плана для хаця б захавання таго, што часткова прысутнічала ў атмасферы тэатра. Безумоўна, аб’ядноўвае добры спектакль — шчырая і адданая праца на якую-кольвек ідэю. Але і тут на маю думку, як кажуць, не адбылося. Уршуля Радзівіл выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Класная музыка Андрэя Зубрыча, добрыя спевы і мікрафоны, але прычым тут драмтэатр сказаць цяжката. Не спрацоўвае. Не ўзрушвае. Мяне не кранае. Ледзь не самы дарагі спектакль тэатра пакідае ўраджанне самага спрэчнага за апошнія гады. Пачынаючы ад стылістыкі, сканчваючы звышмэтай.

 

Прэм’ера малой сцэны «Самотны захад» — гэтаксама нельга назваць бясспрэчнай. Мне падаецца, мы так і не знайшлі ключа да Макдонаха. Сваю працу ацэнваю, калі не як крок назад, дык перасоўванне на месцы. Не здолеў я самастойна выйсці на нейкую зразумею для сябе логіку персанажа. Ізноў такі, калі даеш магчымасць маладому рэжысёру рабіць СВОЙ спектакль, дык трэба рэальна даваць такую магчымасць, пры ўсіх цяжкасцях і тупіках. Ніколі не навучышся плаваць, калі цябе выцягваюць з вады і паказваюць на беразе, як даваць нырца. Славутыя купалаўскія атмасфера, сяброўства, здольнасць працаваць на ідэю, знікае як партрэт Янкі Купалы з афішы і лагатыпа тэатра. І не правільна ўсё спіхваць на рэстаўрацыю, маўляў, вось вернемся мы ў новы будынак... Ўсё гэта аб’ядноўваецца з агульнай сітуацыяй у краіне і ўзнікае сум і апатыя. Я гатовы цягаць куфары, скакаць казой, шчабятаць пеўнем, але мне трэба ведаць НАВОШТА. Мне патрэбна ідэя. Мне патрэбна звышмэта. Мне патрэбна кранальнасць і актуальнасць. Думаю і гледачу патрэбна сеё-тое з гэтага...

P.S. Усё гэта мне хацелася сказаць на зборышчы трупы на закрыцці сезона — але ў атмасферы, дзе ўсе чакаюць дыпломы і граматы, дзе замест роляў даюцца намінацыі на заслужаных і народных, я не ўгледзеў, каму гэта гаварыць... дык й кажу сам сабе... вось такі маналог...

Просмотров: 15333
Архив комментариев
...
Автор: malchanau, 31.07.2011
Ромка слушна напісаў... Абсалютна згодны.
...
Автор: Елена Захожая, 31.07.2011
Як бы сумна гэта не было, але шмат у чым хочацца пагадзіцца з аўтарам... У мяне погляд з боку гледача, але так сама ёсць адчуванне таго, што нешта незваротна знікае з тэатра...
Наконт "Уршулі"... Асабіста я вельмі чакала...але прагляд не выклікаў аніякіх эмоцый, акрамя, мабыць, расчаравання і непаразумення... І яшчэ нейкі амаль істэрычны рогат (да чаго я, увогуле, не схільная) пасля з'яўлення гэтай рагатай пачвары!
І увогуле ўзнікае пытанне: да чаго ідзем? Я так мяркую, мала каму гэта зразумела...
А Вам, Раман, вялікі дзякуй)))
...
Автор: Ольга Жук, 31.07.2011
хороший монолог... снимаю шляпуsmilies/smiley.gif

busy