ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 69 гостей онлайн

Сустрэча тэатра імя Я. Купалы з прэсай PDF Печать E-mail
Новости - Последние новости
Автор: Аляксей Стрэльнiкаў   
28.07.2010 23:35
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы28 ліпеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы адбылася сустрэча адміністрацыі тэатра, чыноўнікаў, прадстаўнікоў архітэктурных арганізацый з прэсай. На сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола творчых і гаспадарчых пытанняў вакол рэканструкцыі тэатра, якая стартуе адразу пасля сканчэння бягучага тэатральнага сезону, у жніўні 2010 года.

 

«Я бы хацеў, каб сённяшняе мерапрыемства называлася не прэс-канферэнцыяй, а сустрэчай,» — такімі словамі распачаў сваю прамову генеральны дырэктар тэатра Павел Палякоў.

Выступіўшы першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі выказаў словы падзякі артыстам, што «працавалі, працуюць і будуць працаваць на гэтай сцэне», пажадаў, каб падчас рэканструкцыі купалаўцы не згубілі ўласцівага ім калектыўнага духу. Намеснік міністра ўручыў падзякі і граматы артыстам (А. Казэла, М. Рудэню, С. Анікей, А. Малчанаву, Р. Падаляку, Ю. Шпілеўскай, Г. Хітрык) і іншым супрацоўнікам тэатра. Громкімі апладысментамі зала адрэагавала на ўручэнне падзякі Леакадзіі Іосіфаўне Сарока, якая працуе ў касе тэатра больш сарака год.

Дырэктар тэатра П. Палякоў анансаваў, якім чынам тэатр будзе функцыянаваць падчас рэканструкцыі: «З панядзелка мы пачынаем пераезджаць, але няхай мінчане не хвалюецца — з цэнтра мы не сыходзім. Асноўная пляцоўкай будзе Палац прафсаюзаў, малая сцэна — на малой сцэне КЗ „Мінск“, адміністратыўныя будынкі на праспекце Машэрава (у будынках „Гарызонт“)».

Вольга Кукуня, вядучы мастацтвазнаўца ААТ «Праектрэстаўрацыя» дала гістарычную даведку пра будынак тэатра. Асноўныя змены ў яго знешні воблік былі зроблены падчас пасляваенных рэканструкцый 1949 і 1957 гг. Але патрэба пашыраць будынак адчувалася ўжо на пачатку ХХ стагоддзя.

Паводле слоў каардынатара праекта рэканструкцыі Георгія Вернякоўскага, галоўная мэта рэканструкцыі было вярнуць гістарычны воблік будынку. Больш 2-х год працы пераследавалі трайную мэту: аднавіць аўтэнтыку будынку, забяспечыць зручнае ўмовы працы супрацоўнікам тэатра і камфорт для яго наведвальнікаў. «Зараз у залі душна, — адзначыў Г. Вернякоўскі. — Пасля рэканструкцыі ў залі будзе ўсталявана сістэма размеркаванага клімат-кантролю. Да таго ж у тэатры будзе ўсталявана сістэма „разумнага дома“, якая дазволіць эканоміць да 55% электраэнергіі».
Абсталяванне ўнутры імкнулася да таго, каб аднавіць тое, што было ў ХІХ стагоддзі. З дапамогай камп’ютарнага мадэлявання правяралася размяшчэнне крэслаў такім чынам, каб усім гледачам не перакрывалася сцэна. Колькасць месцаў у залі скараціцца з 523 да 400. Зала будзе абсталявана больш зручнымі крэсламі. Другі ярус будзе абсталяваны VIP-ложамі. Механіка залы дазволіць узнімаць залу такім чынам, каб памяшканне пераўтваралася ў вялікую залю, дзе можна праводзіць балы ці іншыя мерапрыемствы. Будзе дэмантавана паваротнае кола, замест яго будуць выкарыстоўвацца рухомыя платформы.

Мікалай Пінігін зачытаў справаздачу за мінулы тэатральны сезон і творчыя планы на будучыню. Сваю задачу рэжысёр абазначыў як «выцягнуць уяўленне беларускага гледача пра беларускі тэатр з ручнікоў і лапцей да еўрапейскіх каранёў». Для гэтага найперш сам мастацкі кіраўнік тэатра паставіць твор Уршулі Радзівіл «Выкраданне Эўропы». Таксама адбудзецца перанос пастаноўкі БДТ «Ноч перад калядамі». «Пад каляды кошты на квіткі на гэты спектакль даходзілі да ста еўро,» — адзначыў М. Пінігін. Тым не менш, «Нацыянальны тэатр не павінен рабіць казкі — замест іх мы будзем рабіць спектклі для сямейнага прагляду». Аляксандр Гарцуеў будзе рабіць праект паводле новай п’есы Аляксея Дударава. У аснову маюць быць пакладзены казкі, артысты старэйшага пакалення маюць граць дзяцей, а маладыя артысты, напрыклад, «кашчэя бессмяротнага» (калі такі персанаж будзе). Малады артыст тэатра Павел Харланчук будзе ставіць п’есу М. МакДонаха «Самотны Захад». Плануюцца пастаноўкі «Ладдзі роспачы» паводле У. Караткевіча, «Дзяды» і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, але гэта на доўгі тэрмін наперад.
У 2011 годзе адбудзецца чарговая «Панарама». Яна будзе не такой масштабнай, як папярэдняя, напэўна, будзе доўжыцца толькі тыдзень, але цалкам адмаўляцца ад гэтага праекту тэатр не будзе.

Падчас рэканструкцыі тэатр будзе шмат гастраляваць. Найперш са спектаклем «Вяселле» — тут дапамогу аказвае Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў. Адбудуцца паездкі ў Полацк, Брэст, Вільню, Францыю, Іспанію, Азербайджан. М. Пінігін будзе ставіць спектакль «Пінская шляхта» ў Варшаве з Віктарам Манаевым, які ўжо вывучыў польскі тэкст ролі. «Палякі нам сказалі: нарэшце вы прывязеце нам невядомага польскага драматурга,» — пажартаваў М. Пінігін.

Артысты тэатра ўзнялі пытанне аб заробках, заўважыўшы, што 900 тысячаў заробку не хапае нават, каб аплаціць крэдыт па прадастаўленым кватэрам. Намеснік міністра спаслаўся на датацыйнае існаванне сферы культуры. Дырэктар тэатра заўважыў, што рэканструяваны будынак дазволіць больш зарабляць, у тым ліку і на карысць акцёрам.

М. Пінігін ухваліў вопыт супрацоўніцтва тэатра з рэжысёрам К. Аверкавай (яна паставіла ў бягучым сезоне два спектаклі «Зіма» і «Офіс»), назваў «цудоўным набыццём» прыход у тэатр Паўла Харланчука, тым не менш назваў сітуацыю з маладой рэжысурай у Беларусі «катастрофай»: «Я не буду пускаць у тэатр рэжысёра толькі таму, што ён малады! Я не ведаю, як выхоўваць рэжысёраў, гэтым трэба займацца ў Акадэміі мастацтваў, яна гэтым не займаецца. Мне трэба, каб было пастаўлена 5 спектакляў, няма да каго звярнуцца.» Паабяцаўшы, што тэатр будзе супрацоўнічаць з вучнямі буйных расійскіх майстроў рэжысуры.

Просмотров: 5810
Архив комментариев

busy