ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 89 гостей онлайн

Нацыянальная тэатральная прэмія PDF Печать E-mail
Новости - Последние новости
Автор: Театральная Беларусь   
06.05.2011 01:24
Напрыканцы красавіка быў завершаны адборачны этап Першага Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».
Свае заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 27 тэатральных калектываў з усёй краіны. Адбор ажыццяўляўся шляхам тайнага галасавання па выніках прагляду відэазапісаў спектакляў. Аўтарытэтнае журы ў складзе прадстаўнікоў Міністэрства культуры і вядомых тэатральных дзеячаў краіны адабрала 10 найлепшых тэатральных пастановак 2009-2010 гг.
У іх лік трапілі:

 

На другім этапе конкурсу адабраныя спектаклі будуць прадстаўлены на суд тэатральнай грамадскасці ў Мінску. На працягу тыдня з 30 мая па 4 чэрвеня экспертнае журы ў складзе 200 тэатральных акадэмікаў з усёй краіны шляхам тайнага галасавання вызначыць пераможцаў у кожнай з наступных намінацый:

  • «Лепшы спектакль»;
  • «Лепшая рэжысёрская работа»;
  • «Лепшая мужчынская роля»;
  • «Лепшая жаночая роля»;
  • «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка»;
  • «Лепшае музычнае афармленне спектакля»;
  • «Лепшая сучасная беларуская пастаноўка».
Падвядзенне вынікаў конкурсу і абвяшчэнне пераможцаў Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбудзецца 4 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Просмотров: 4146
Архив комментариев
...
Автор: Дыяна Даражок, 14.05.2011
ідэя прэміі - добрая. але ўсё добрае так і засталося на ўзроўні ідэі.
палажэнне - чыстая ўмоўнасць (як можна параўнаць оперу, драму і лялькі? - круглае, зялёнае і шурпатае? як можна вылучыць адзін спектакль ад тэатра на ўсе намінацыі? што гэта за намінацыя "Лепшая сучасная беларуская пастаноўка"? - а астатнія небеларускія і несучасныя? )
перанеслі - і добра. зрэшты, нічога не зменіцца, пакуль прэміяй будуць займацца выпадковыя людзі "для галачкі".
Вот тебе, бабушка, и...
Автор: Holger, 14.05.2011
Национальная театральная премия, о скором вручении которой так много говорили в последнее время различные СМИ, не будет вручена в начале июня.
Скорее всего, из-за финансового кризиса,заключительный этап и вручение переносится на конец сентября.
Вот и будет повод посмотреть спектакли двух-трехлетней давности...
Да, вот так вот и "сделали" российскую "Золотую маску"!
Впрочем, этого следовало ожидать: иначе, как рассматривать на конкурентной основе оперу, балет, драму,ТЮЗ и театр кукол?
И этот замах на "академичность"...Судьи-то кто?
И, если "Лучший спектакль" определяется по совокупности всех составляющих, то что же останется остальным, по большому счету?
Нет, как ни крути, а белорусского "Оскара" не получится...

busy