ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 95 гостей онлайн

Не стала Анатоля Сабалеўскага… PDF Печать E-mail
Новости - Последние новости
Автор: Театральная Беларусь   
08.04.2012 22:32

Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі6 красавіка 2012 года пайшоў з жыцця прафесар, доктар мастацтвазнаўства, тэатразнаўца, крытык, педагог Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі.
Анатоль Вікенцьевіч нарадзіўся на Дзяржыншчыне. У 1958 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. З 1961 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (у 1984–1989 гг. быў рэктарам гэтай навучальнай установы). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З 1991-га па 1998-ы быў галоўным рэдактарам часопіса «Тэатральная творчасць» («Тэатральная Беларусь»).
Уклад Анатоля Сабалеўскага ў развіццё беларускага тэатразнаўства і тэатральнага мастацтва цяжка пераацаніць. Ён даследваў беларускую драматургію і яе сцэнічнае ўвасабленне, сучасныя праблемы тэатра, узаемасувязь беларускага тэатральнага мастацтва з іншымі культурамі, гісторыю беларускага тэатра. Як педагог, аўтар шматлікіх кніг, манаграфій, рэцэнзій выхаваў не адно пакаленне захопленых тэатрам.
Да савайго 80-гадовага юбілею Анатоль Вікенцьевіч не дажыў крышку больш за месяц. 80 яму б споўнілася 27 мая 2012 года...

Просмотров: 3505
Архив комментариев

busy
 

Похожие материалы