Давайце паважаць адзін аднаго! Печать
Блоги - Блоги
Автор: Елена Захожая   
26.02.2010 01:00
Нешта ў апошні час мне «вельмі шанцуе»... Справа вось у чым. Я наведваю тэатр даволі рэгулярна, і ўжо забылася, калі апошні раз мне давялося спакойна паглядзець спектакль.

Да пахода ў тэатр я рыхтуюся загадзя: за месяц да спектакля набываю квіткі, з нецярплівасцю чакаю сустрэчы з акцёрамі. Нарэшце, у прыўзнятым настроі, прыходжу ў тэатр, займаю сваё месца. Пачынаецца спектакль... Праз 5 хвілін я ўжо дыхаю ў адным рытме з акцёрамі, я ўжо разам з героямі п'есы недзе ў 15 (16, 18, 20...) стагоддзі, я кахаю, перажываю, смяюся і плачу разам з імі... І вось на сцэне паўза, пасля якой павінна нешта вырашыцца... Я ужо амаль не дыхаю... Зараз, зараз нешта адбудзецца... і тут абавязкова гучыць званок мабільнага тэлефона!!! Асабіста ў мяне ў такія моманты ўзнікаюць вельмі супярэчлівыя жаданні, частка з якіх, напэўна, падпадае пад пункты крымінальнага кодэкса.

І так амаль кожны раз (ці, можа, гэта толькі мне так шанцуе?)! І добра, калі ўладальнік гэтага сродка сувязі здагадаецца адразу ж яго адключыць, што, аднак, бывае далёка не заўсёды. Тэлефон можа званіць некалькі разоў, а некаторыя «асабліва занятыя» гледачы нават «умудряются», седзячы у першым радзе партэра, абмеркаваць па тэлефоне апошнія навіны («Наташа себе купила желтую кофточку. Ей очень к лицу — желтое с зеленым сочетается... » — нешта падобнае я чула асабіста)!

Шаноўныя! Паверце мне, 3 гадзіны ў месяц спакойна можна пражыць без мабільнага тэлефона! Давайце будзем іх адключаць у тэатры, на лекцыях і г.д.! Тым больш, што ў тэатры амаль заўсёды пасля трэцяга званка гучыць просьба аб гэтым!

І яшчэ. Давайце, усё ж, будзем абмяркоуваць спектакль, акцёраў, рэжысёра не падчас спектакля, а па яго заканчэнні! Асабіста я ну ніяк не магу адначасова ўспрымаць тое, што я чую са сцэны, і тое, што бубніць нейкі дзядзька, які сядзіць за мной!

Давайце паважаць адзін аднаго і саміх сябе!!!

P.S. Магчыма, занадта эмацыянальна. Але, паверце, набалела!