ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 66 гостей онлайн

Спачатку была чалавечнасць PDF Печать E-mail
Автор: Вераніка Молакава   
02.12.2011 01:00

Беларускі тэатр на V Міжнародным фестывале тэатральнага мастацтва «Панарама» быў прадстаўлены ў тым ліку і спектаклем «Не мой» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, прызным найлепшым у Беларусі па выніках І Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў разгортвае перад гледачамі альбом з фотаздымкамі ваеннага часу. Шчоўк! Беларускую вёску акружылі немцы. Шчоўк! Яны ўсміхаюцца побач з мясцовымі жыхарамі. Шчоўк! У руках аднаго салдата папрека з загадам усіх растраляць і ўсё спаліць.
Зноў перагортваецца старонка. На першым плане — немец Франц (Раман Падаляка) і беларуска Паліна (Святлана Анікей). Франц не разумее, чаму павінен забіваць Паліну разам з яе маці (Тамара Міронава). У вызначальны момант ён выстрэльвае ў суайчынніка Ота (Сяргей Краўчанка). Цяпер Франц не можа вярнуцца да сваёй сям’і, але і выратаваныя ім людзі не могуць стаць яго сям’ёй — паміж імі попел спаленай вёскі і косткі загінуўшых. І толькі дакучлівае «цік-так» старанна адмервае, колькі каму засталося жыць...

Гартаем далей, і адкрываецца серыя здымкаў палаючай вёскі. Тут ужо пастараўся іншы «фатограф» — мастак-сцэнограф Барыс Герлаван, дзякуючы якому на працягу амаль усяго спектакля на сцэне дыміліся, гарэлі і тлелі вясковыя хаты, з неба ляцеў попел, і здавалася вось-вось пачнеш задыхацца ад едкага дыму. Недарма праца Барыса Федасеівіча была адзначана на I Нацыянальнай прэміі Беларусі як «Лешпая работа мастака-пастаноўшчыка».
Бачым партрэт Святланы Анікей, якая за сваю Паліну была прызнана выканаўцай «Лепшай жаночай ролі» ў гэтым годзе. І гэта не дзіўна — яе гераіня за паўтары гадзіны прайшла шлях ад гарэзлівай шаснаццацігадовай дзяўчынкі да маладой маці. І шлях гэты палягае праз страчаны дом, дзе памерла маці. Праз лагеры бежанцаў і зямлянкі, калі Паліна цяжарная цягнула на сабе параненага Франца. Праз канцлагер, дзе ўсё што заўгодна магло прывесці да смяротнага стрэлу каля калючага дроту.
Але хацелася ўсё ж такі ўбачыць і здымак Рамана Падалякі-Франца ў яго безвыходным становішчы. Каб хованка хлопца была на сцэне, а не за кулісамі, і каб глядач бачыў, якую цану давялося заплаціць Францу: як цяжка было яму хацець крычаць, але заставацца нямым, як хацелася дзейнічаць, а не хавацца.
Яшчэ шмат у альбоме фотаздымкаў: нябожчыцы-аднавяскоўкі ў народным убранні, якія прасілі прыспаць іх косткі роднай зямелькай; маці Франца (Яўгенія Кульбачная), што прыходзіла да сына кожны раз, калі ён быў на крок ад смерці. І на апошняй старонцы — сямейнае фота: Франц і Паліна разам са сваім дзіцём і бацькамі гавораць, што вайна скончылася, а жыццё працягваецца.
Але з усіх старонак бачна, што гэта не чарговы спектакль пра вайну. Так, перад намі гісторыя немца і беларускі, якія сустрэліся ў час Другой сусветнай. Але толькі таму, што мы можам гэта ўявіць і зразумець. Па сутнасці, такой жа магла б быць і гісторыя амерыканскай дзяўчыны і цёмнаскурага хлопца, індускі і палесцінца, расіянкі і чачэнца. Змяніліся б толькі геаграфія і час. І гэта не чарговы спектакль пра каханне. Спачатку героі выратавалі адзін аднаго ад смерці, не зважаючы на нацыянальнасць, а сапраўднае каханне з іх чалавечнасці нарадзілася потым...

Просмотров: 5009
Архив комментариев
...
Автор: dedavasia, 03.12.2011
Спектакль такой же скучный, как и эта статья. И может быть его отдельные элементы (сценография, игра гл героини) достойны призов, но в целом это позавчерашний день, если не говорить грубее. Жаль потраченного времени.

busy
 

Похожие материалы