ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 65 гостей онлайн

Спектакль «Ганя» PDF Печать E-mail
Блоги - Авторский блог
Автор: Падаляка Раман   
07.02.2010 01:00

Спектакль – «Ганя» (паводле Г. Сенкевіча)

Месца Тэатр-студыя імя Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэмія мастацтваў

Студэнты 3 курса спецыялізацыі акцёр драматычнага тэатра і кіно, майстэрня Л. А. Манаковай

Рэжысёр – Кацярына Аверкава

Крыху пра БДАМ

Кожны Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваўраз,  калі прыходзіш у Акадэмію мастацтваў, міжволі ўзгадваеш сваё навучанне і здаецца, што усё раней было іншае і вада смачней і дрэвы высокімі. Вядома, перш за ўсё змянілася свая ўнутраная рэчаіснасць, хаця шмат у чым змянілася і сама alma mater. На маю думку абсалютна безсэнсоўна ( і нават месцамі шкодна ) адразу пачынаючы з першага ці пачатку другога курса  выпіхваць студэнтаў на сцэну ў спектаклях з мэтаю  таго, каб студэнцкі тэатр зарабляў нейкую капейчыну. Усё ж такі пераход ад аўдыторый да сцэны мусіць адбывацца паступова ( зразумела гэтага не трэба баяцца ), неабходна быць больш-менш падрыхтаванымі да адчування такой прасторы. Думаю, што і раней і зараз у Акадэміі на тэатральным факультэце НЕШТА адбывалася і адбываецца толькі дзякуючы пэўным асобам, як сярод настаўнікаў так і  збольшага сярод студэнтаў. Тыя, хто прабіваюць сцяну тупасці асабістымі якасцямі, тыя і рухаюцца наперад.

Рэжысёррэжысёр Кацярына Аверкава

Кацярына Аверкава за апошні час паставіла некалькі спектакляў пра якія і хацелася б паразважаць. Што мне вельмі падабаецца  ў рэжысуры Кацярыны,  дык гэта адчуванне стылю, увага да дробязяў і галоўнае – талент стварэння атмасферы, як з дапамогаю сцэнічнага дзеяння так і музычнае аздобы. Плюс заўсёды нестандартнае пластычнае вырашэнне. Як кажуць, з’яўляецца свой рэжысёрскі стыль!

Спектакль «Ганя»

Безумоўна, спектакль зараз «абкатваецца», але бачна добра, што акцёры не бездапаможныя, рэжысёрская думка нават часам дамінуе. Для студэнтаў-акцёраў, як мне думаецца, галоўным з’яўляецца працэс, а ўжо потым, з часам і вынік. Разняволенне, адчуванне гледача, спроба характараў, а матэр’ял гэта аснова  для таго, каб як мага больш і найлепшым чынам раскрываць сябе, адкрываць пласт за пластам з дапамогаю рэжысера-педагога. Мне здалося, што трошкі акцёрскай працы забрала на сябе рэжысёр. Хацелася б больш пільнае увагі не толькі  да формы, але і да працы з акцёрамі  – з мэтаю большага і смелага набліжэння да вобразаў  і характараў. Відавочная і зацягнутасць спектакля  – пластычныя эцюды, якія мусяць дапамагаць акцерам «уваходзіць» у наступны эпізод, месцамі  абстрактныя і не да канца выконваюць свае мэты. Энергетыка акцёраў часам не далятае далей першых шэрагаў і тады за «арганікаю» размовы губляецца спружына дзеяння, спектакль набывае нейкую непатрэбную камернасць. Масавыя сцэны перанасычаны агульным «гур-гурам» , момантамі хочацца ўсё ж пачцуць, ШТО яны там гавораць ))) .

Асобнае ўвагі заслугоўвае музычнае аздабленне спектакля. Гэта сапраўды аўтарская ( калі я не памыляюся,   запісаная самімі студэнтамі ) і вельмі тэатральная музыка, нават з элементамі архаікі. Музычны шэраг настолькі паўнавартасны, насычаны, што таксама «накрывае» акцёраў, пераігрывае іх. Вакал моцны, энэргетычны, надрыўны, як струна, і  можа ім не трэба так часта «злоўжываць».

Хочацца паглядзець спектакль троху пазней, калі акцёры разыграюцца, а прысутнасць гледача раставіць пэўныя акценты.

P.S.  А па-беларуску ўсё ж прасцей вымаўляць  ГАНЯ ))))

Просмотров: 20963
Архив комментариев

busy