ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 44 гостей онлайн

Театральны Rovar PDF Печать E-mail
01.08.2011 01:39

Акцёр-трагік Анемпадзістаў служыў у губернскім драматычным тэатры акцёрам сцэны. Дзеля эканоміі грошаў, з экалагічных мэтаў і дзеля форсу ён ездзіў на працу на веласіпедзе фірмы «Rovar». Душа яго сьпявала, за сьпіной вырасталі крылы і ён ляцеў па родным горадзе са сьвістам. У сераду ў сярэдзіне ліпеня а 18 гадзіне ён залажыў круты віраж, зварочваючы з галоўнага праспекта да свайго тэатру, дзе ён меўся сыграць галоўную ролю ў сьпектаклі «Старасьвецкае жыццё навыварат». Менавіта ў гэты ж час паліцыя праводзіла аперацыю антытэрарыстычнага зьместу «Не сьвісці». Злавілі яны галубка, скруцілі, узялі пад белы ручанькі, прывезлі ў аддзел-пастарунак і пытаюць: «Ну што — дасьвісцеўся?». А акцер-трагік Анемпадзістаў адказвае : «Ну што вы, пабойцеся Бога, я жа ісьціна правільна веруюшчы, я не мог праізвадзіць сьвіст — гэта бясоўскія гукі».

 


— «Нічога зрабіць не можам»- сказалі паліцыянты-антытэрарысты. «Нам загадана было пачуць сьвіст — і мы пачулі, у нас план. А хто нашых дзяцей карміць будзіць? Ды і ў вас сумнеўны, няправільны знешні выгляд».
Так акцёра-трагіка Анемпадзістава пасадзілі на «суткі» і абавязалі выплаціць дзеля падтрымкі эканомікі роднай дзяржавы міліён рублёў.
Пра гэта даведаліся дзеячы культуры.
Галоўны культурны дзеяч сказаў: «Не цэнім мы нашых акцёраў! Прысвоіць во гэным звання „Заслужаны“ таму, што не паехалі на веласіпедзе фірмы „Rovar“, а тым звання „Народны“ каб не выехалі на танку, што стаіць ля Дому афіцэраў.»
А ўзнагароджанныя арцісты кульнулі па шклянцы гарэлкі і сказалі: «А не х-й па горадзе на самакаце езьдзіць».
А галоўны рэжысёр сказаў: «Галоўнае — электрыфікацыя нашага тэатра! Зараз мы паставім бясьсмертнае праізвядзеніе „Вячары на хутары бліз лясьнічоўкі“. Будуць занятыя ўсе заслужаныя і народныя. Куфры і скрыні па сцэне будуць рухацца на магнітных падушках, гэта забяспечыць дырэктар тэатра, у якога кожны дзень — дзень нараджэння, а акцёр-трагік Анемпадзістаў хай здымаецца у кінафільмах».
А найстарэйшы шчыры акцёр злез з кабылы, падумаў і сказаў: «Каб ён ехаў з партрэтам Янкі Купалы — я б вас усіх прыблудаў пазабіваў!»
Акцёр Кукуеў купіў сто грамаў цукерак «гарошак» і падумаў: «Я буду найлепшым акцёрам. Фу, праціўныя!»
А акцер Romul напісаў пра тэатральны сезон, а акцер-трагік Анемпадзістаў прачытаўшы гэты блог ў турме падумаў: «Ды х.р з ім, з гэтым мільёнам — не грошы! А „суткі“ не бачыць гэтых дзеячаў культуры — дадаткова дзесяць год жыцця!»

Просмотров: 17247
Архив комментариев
...
Автор: malchanau, 02.08.2011
А яшчэ, адзін мой таварыш рамантаваў ровар на працоўным месцы, бо на вуліцы была навальніца. Тут прыходзіць Народны артыст... Таварыш пытаецца, а што вы, таварыш Нрародны, тут парабляеце?. А Народны усьміхнуўся і кажа: "Прыйшоў разьмеркаваньне да новага шэдэўра пабачыць". "Да якога?", спалохана спытаўся таварыш. "Дзеці падзямельля, ці людцы на дрыгве",- адказаў Народны. Таварыш доўга канцэнтраваўся, успамінаў усе малітвы, якія пад пагрозай бабулінай дзягі засвоіў навечна, дачакаўся, калі Народны сыйдзе.. і на кукішках падыйшоў да размеркаваньня... Сэрца неслася галопам... далоні памокрылі... вочы не хацелі наводзіць фокус, нарэшце, таварыш угледзеўся- НЯМА! У размеркаваньні не было яго прозьвішча! Бабулька-вахцёрша была напалоханая крыкамі радасьці Таварыша. А сам Таварыш... адлікаваў, адрамантаваў ровар, супакоіўся, нарэшце.. прыехаў дамоў, наліў 100 грамаў і засумаваў па тых часх, калі чакаў размеркаваньня роляў. Падумаў пра гэта і усьміхнуўся) Усё будзе
...
Автор: Падаляка Раман, 01.08.2011
Адзiн сабака пазнаў Граждана па стылiстыцы, заварочваннi сюжэта i маралi ў канцы, а Граждан ганарлiва ўсмiхаўся трымаў хфiгу ў кiшэнi i абяцаў другi том ))))

busy