ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 92 гостей онлайн

«Мы ўсе праколатыя патрэбай кахання...» PDF Печать E-mail
Автор: Вераніка Молакава   
11.07.2012 16:03

Сцэна са спектакля «Містэрыя кахання» Тэатра-студыі «ГаРмЫдЭр» (г. Луцк, Украіна)Украінскі Тэатр-студыя «ГаРмЫдЭр» г.Луцка прадставіў гледачам «Тэатральнага куфара» паэтычна-пластычны спектакль «Містэрыя кахання».
Гэта тры гісторыі пра каханне: як яно нараджаецца, як ратуе жыццё і як надае жыццю сэнс. І хаця ў аснову спектакля пакладзены вершы Лесі Украінкі, Валерыя Ільі, Багдана Байчука, Віктара Герашчанкі і Райнера Марыі Рыльке, сцэнічны аповед ідзе выключна на мове цела.

Першая частка «Містэрыі» — своеасаблівы рытуал. Рытуал пошуку кахання, у якім Ён і Яна заміраюць, сустрэўшыся позіркамі, а вакол іх віруюць пад народную музыку карагоды дзяўчын-русалак. Каб каханне не вырвалася з чароўнага кола, каб злучыла Яго і Яе ў вясельным абрадзе. І тут самі сабой ўзгадваюцца язычніцкія часы з мноствам таямнічых рытуалаў ды верай у багоў і духаў. Але такая «славянскасць» наўрад ці была зразумелай замежнаму гледачу.
Другая частка спектакля нагадала ўжо містычныя часы сярэднявечныя. Са злыднямі-валацугамі ў масках, якія даволі эфектна пачалі біцца, крычаць і красці адзін у аднаго, пакуль не з’явілася Яна і не пакахала аднаго з іх, выратавала ад цёмнага ды жорсткага жыцця.
Сцэна са спектакля «Містэрыя кахання» Тэатра-студыі «ГаРмЫдЭр» (г. Луцк, Украіна)Трэцяя частка — сённяшні дзень любога горада, дзе кожны спяшаецца па сваіх справах і толькі ноччу ў сне бачыць тое, чаго сапраўды жадае. Але раніцай ізноў чуе гук будзільніка... І вось у гэтай частцы «Містэрыі кахання» эмоцыі, якія ішлі са сцэны, зашкальвалі — з такой нянавісцю і напружанасцю героі адрываліся ад вертыкальных ложкаў (адзіная дэкарацыя ў спектаклі), адчайна чысцілі зубы ці істэрычна лічылі грошы на касе, а потым нібы ў гарачцы беглі дадому, каб заснуць і прысніць сваё каханне. Пакуль не зразумелі, што сон можа стаць явай, калі гэтага захацець. Праўда, сюжэт стаў прадказальным задоўга да таго моманту, калі да герояў прыйшло гэта разуменне.
Таму, напэўна, кожная частка і падаецца занадта доўгай: шмат харэаграфічных паўтораў наўрад ці здольныя ўтрымаць увагу залы. А глядзець даводзілася няхай сабе і на добрую, ды толькі на пластыку акцёраў: аднолькава апранутых і аднолькава маўклівых. Але з дапамогай святла, музыкі і рухаў, кожны з іх перадаваў пачуццёвасць і шчырасць, закладзеную паэзіяй, на якой асноўваўся сюжэт пастаноўкі.
У выніку тры гісторыі розных часоў пра тое, што «мы ўсе праколатыя патрэбай кахання» (лейтматыў кожнай часткі) падаліся крыху зацягнутым, але душэўнымі, з лунаючымі белымі пёркамі і прадказальным хэпі-эндам.

Просмотров: 5267
Архив комментариев

busy
 

Похожие материалы